Стэфан Патоцкі (староста нежынскі)

(1624—1648) староста нежынскі

Стэ́фан Пато́цкі (польск.: Stefan Potocki, нар. 162419 мая 1648) — польскі шляхціч, нежынскі староста, другі сын вялікага гетмана кароннага і кашталяна кракаўскага Мікалая Патоцкага (15911651) ад першага шлюбу з Соф'яй Фірлей.

Стэфан Патоцкі
польск.: Stefan Potocki
Герб Патоцкіх «Пілява»
Герб Патоцкіх «Пілява»
Староста нежынскі
Папярэднік Мікалай Патоцкі
Нараджэнне 1624(1624)
Смерць 19 мая 1648(1648-05-19)
бітва пад Жоўтымі Водамі
Род Патоцкія
Бацька Мікалай Патоцкі
Маці Соф'я Фірлей
Дзейнасць ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Прадстаўнік польскага магнацкага роду Патоцкіх герба «Пілява». Атрымаў ў валоданне ад свайго бацькі Нежынскае староства на Левабярэжнай Украіне. Увесну 1648 года вялікі гетман каронны Мікалай Патоцкі адправіў польскі перадавы корпус пад камандаваннем свайго маладога сына Стэфана Патоцкага ў карны паход на Запарожскую сеч, дзе беглы чыгырынскі сотнік Багдан Хмяльніцкі падняў паўстанне супраць польска-шляхецкага валадарства. Стэфан Патоцкі, які не меў ваеннага досведу, толькі фармальна камандаваў, а фактычна ваеннымі дзеяннямі кіравалі казацкі камісар Якаў Шэмберг і палкоўнік Стэфан Чарнецкі.

 
Юліуш Косак, смерць Стэфана Патоцкага пад Жоўтымі Водамі

Стэфан Патоцкі камандаваў польскім авангардам у бітве з запарожскімі казакамі пад Жоўтымі Водамі, дзе пацярпеў разгромнае паражэнне, быў паранены, патрапіў у палон і памёр ад гангрэны 19 мая 1648 года.

Зноскі

Спасылкі правіць