Стэфан Уладзіслаў

Стэфан Уладзіслаўсербскі кароль (12341243) з дынастыі Няманічаў. Стаў пераемнікам свайго брата караля Стэфана Радаслава ў 1234 годзе.

Стэфан Уладзіслаў
сербск.: Стефан Владислав Немањић
Стэфан Уладзіслаў I
Стэфан Уладзіслаў I
3-і Кароль Сербіі
1234 — 1243
Папярэднік Стэфан Радаслаў
Пераемнік Стэфан Ураш I
Нараджэнне каля 1200
Смерць 11 лістапада паміж 1264 і 1281
Месца пахавання Царква Узнясенні манастыра Мілешева, цяпер месца пахавання невядома
Род Няманічы
Бацька Стэфан Першавенчаны[d][1]
Маці Еўдакія Ангеліна Камніна[d][1]
Жонка Беласлава Балгарская[d]
Веравызнанне Праваслаўе
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачынаючы з 1230-х сербскі кароль Радаслаў губляе сваё палітычнае становішча, ад саюзу з каралём адказваюцца амаль усе дваране. Улада пачынае пераходзіць Стэфану Уладзіславу. Які ў 1234 з дапамогай балгараў, зрынуў свайго брата і захапіў сталец.

Для палітычнай выгады Уладзіслаў бярэ шлюб з Белаславай, дачкою балгарскага цара Івана Асеня. Амаль у той жа час памірае галоўны дарадчы і родны дзядзька новага караля Святы Сава, што вельмі цяжка сказалася на лёсе караля.

Падчас яго кіравання адбылося вялікае мангольскае ўварванне. У 1241 татары апусташылі Сербію, прайшоўшы па прымор'ю і па Косава, але на гэтым яны не спыніліся і ў тым жа годзе падпарадкавалі Болгарыю, зрабіўшы яе сваім васалам. Калі Балгарыя стала васалам татараў, рэпутацыя караля Уладзіслава рэзка ўпала, і дваране зноў сталі са зброяй у руках.

Уладзіслаў быў пазбаўлены ўлады ў 1243, калі пры падтрымцы мясцовых дваран, сталец заняў стрыечны брат Ураш.

Памёр каля 1269, пахаваны ў Мілешаўскім манастыры.

Ад шдюбу з Белаславай меў трох дзяцей[2].

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. The Peerage
  2. Свети Сава принц и просветитељ, Цетиње, Београд 2007.

Спасылкі правіць