Су́ма (лац.: summa — вынік) — вынік аперацыі складання велічынь (лікаў, функцый, вектараў, матрыц і г. д.). Агульнымі для ўсіх выпадкаў з'яўляюцца ўласцівасці камутатыўнасці, асацыятыўнасці для аперацыі складання, а таксама дыстрыбутыўнасці ў адносінах да множання (калі для разгляданых велічынь множанне вызначана), гэта азначае выкананне суадносін:

  • перастаўляльны закон
а + b = b + a
  • спалучальны закон
а + (b + c) = (а + b) + c
  • правы размеркавальны закон
(а + b)с = ас + bc
  • левы размеркавальны закон
с(а + b) = ca + cb

У тэорыі мностваў сумай (ці аб'яднаннем) мностваў называецца мноства, элементамі якога з'яўляюцца ўсе элементы складнікаў мностваў, узятыя без паўтораў.

Вызначаная сума правіць

Часта суму n складнікаў ak, ak+1, …, aN абазначаюць вялікай літарай гречаскай літарай Σ (сігма):

 

Гэта абазначэнне называюць вызначанай (канечнай) сумай ai паi ад k да N.
Для зручнасці замест  , асабліва калі складваць трэба не ўсе складнікі, а толькі тыя, чый нумар задавальняе пэўную ўмову, часам пішуць  , дзе   — некаторая ўмова для  , такім чынам   гэта канечная сума ўсіх  , дзе  
Уласцівасці вызначанай сумы:

  1.  
  2.  
  3.  
  4.  

Прыклады правіць

  1. Сума арыфметычнай прагрэсіі:
     
  2. Сума геаметрычнай прагрэсіі:
     
  3.  
  1.  
  1.  
    • Пры   атрымліваем  , а гэта паслядоўнасць роўнасцей наступнага выгляду:
       

Нявызначаная сума правіць

Нявызначанай сумай ai по i называецца такая функцыя f(i), якая абазначаецца  , что  .

Формула Ньютана — Лейбніца правіць

Калі знайдзена нявызначаная сума  , тады  

Паходжанне слова правіць

Лацінскае слова summa перакладаецца як «галоўны пункт», «сутнасць», «вынік». З XV стагоддзя слова пачынае ўжывацца ў сучасным сэнсе, з'яўляецца дзеяслоў «падсумоўваць» (1489 год).

Гэтае слова пранікла ў многія сучасныя мовы: сума ў рускай, sum ў англійскай, somme ў французскай.

Адмысловы сімвал для абазначэння сумы (S) першым увёў Эйлер у 1755 годзе. У якасці варыянта выкарыстоўвалася грэчаская літара «сігма» Σ. Пазней з прычыны сувязі паняццяў сумавання і інтэгравання, S таксама выкарыстоўвалі для абазначэння аперацыі інтэгравання.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць