Сумчатыя (Metatheria, Marsupialia) — інфраклас (разглядаўся таксама як атрад) млекакормячых.

Сумчатыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Marsupialia
Huxley, 1880

Сінонімы
  • Metatheria

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179917
NCBI  9263
EOL  2844108
FW  309399

Апісанне правіць

Даўжыня ад 4 да 300 см, маса да 90 кг. Раслінаедныя, насякомаедныя, драпежныя, ёсць усёедныя. Размнажэнне ад аднаго да некалькіх разоў за год. Самкі большасці відаў маюць вывадковую сумку (адсюль назва), у якую адкрываюцца саскі (2—6) малочных залоз. Дзіцяняты нараджаюцца слабаразвітымі і развіваюцца ў сумцы (да 250 сут.), дзе прымацоўваюцца да саска, з якога малако выпырскваецца пры скарачэнні спецыяьных мышцаў.

З'яўленне і распаўсюджанне правіць

Зыходзячы з палеанталагічных даследаванняў, сумчатыя былі вельмі распаўсюджаныя ў мезазоі, але пазней іх, як і клаачных, выцеснілі плацэнтарныя з большасці кантынентаў. Час з'яўлення сумчатых, па некаторых адзнаках, ~ 186—193 млн год. (юрскі перыяд). Найстаражытнымі выкапнёвымі парэшткамі сумчатых лічацца знойдзеныя ў адкладах мелавога перыяду правінцыі Ляанін, на паўднёвым усходзе Кітая, парэшткі сысуна Sinodelphys szalayi ўзростам 125 млн гадоў.

Большасць сумчатых Паўднёвай Амерыкі вымерлі пасля ўзнікнення натуральнага моста паміж Паўднёвай і Паўночнай Амерыкай, па якім з поўначы на ​​поўдзень сталі пранікаць новыя віды («вялікі Міжамерыканскі абмен»). Толькі апосумы змаглі вынесці канкурэнцыю і нават распаўсюдзіцца на поўнач.

У адрозненне ад Паўднёвай Амерыкі аўстралійскі свет сумчатых ў выніку геаграфічнай ізаляцыі захаваўся да гэтага дня, аднак пасля з'яўлення чалавека 45000 гадоў таму і тут ён зведаў істотныя змены. Згодна з шырока распаўсюджанай гіпотэзай усе віды буйных сумчатых былі выкаранены пасяленцамі неўзабаве пасля іх высадкі ў Аўстраліі. Існуюць аднак даследаванні, якія сцвярджаюць, што буйныя сумчатыя суіснавалі з чалавекам да 15 000 гадоў назад і вымерлі ў выніку холаду і засух апошняга ледніковага перыяду. Па гэтай гіпотэзе прычынай іх вымірання стаў не чалавек, а іх недастатковая адаптацыйная здольнасць. Аднак уплыў чалавека ўсё ж бясспрэчны. У 1936 памёр апошні тасманійскі сумчаты воўк.

У цяперашні час у свеце налічваецца каля 250 відаў сумчатых. Пашыраны пераважна ў Аўстраліі, а таксама на а-вах Вялікія Зондскія, Тасманія, Новая Гвінея, у Паўднёвай, Цэнтральнай і Паўночнай Амерыцы; акліматызаваны ў Новай Зеландыі. Насяляюць разнастайныя ландшафты і вадаёмы.

Класіфікацыя правіць

Падзяляюцца на 2 падатрады, адрозніваецца каля 250 відаў.

Філагенетычныя ўзаемаадносіны паміж сучаснымі атрадамі сумчатых могуць быць паказаны ў выглядзе кладаграммы:[1]

Сумчатыя

Didelphimorphia  




Paucituberculata  


Australidelphia

Microbiotheria  


Eomarsupialia

Diprotodontia  


Agreodontia

Notoryctemorphia  



Dasyuromorphia   



Peramelemorphia  







Зноскі

  1. Gallus S, Janke A, Kumar V, Nilsson MA (March 2015). "Disentangling the relationship of the Australian marsupial orders using retrotransposon and evolutionary network analyses". Genome Biology and Evolution. 7 (4): 985–992. doi:10.1093/gbe/evv052. PMC 4419798. PMID 25786431.

Літаратура правіць