Су́ндская мова або сунда́нская мова (сунд.: Basa Sunda) — аўстранезійская мова, родная мова сундаў. Распаўсюджана галоўным чынам у Інданезіі, на захадзе вострава Ява. Агульная колькасць носьбітаў (2007 г.) - каля 38 млн. чал.

Сундская
Саманазва Basa Sunda
Краіны Інданезія
Рэгіёны востраў Ява
Агульная колькасць носьбітаў 38 млн. (2007)
Класіфікацыя

Аўстранезійская

Малайска-палінезійская
малайска-сунданская
Пісьменнасць лацінскае пісьмо і Sundanese script[d]
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 сун 633
ISO 639-1 su
ISO 639-2 sun
ISO 639-3 sun
WALS sun
Ethnologue sun
Linguasphere 31-MFN-a
Код мовы BPS 0086 6
IETF su
Glottolog sund1251
Вікіпедыя на гэтай мове

Асаблівасці правіць

Сундская мова прадстаўлена 6 буйнымі дыялектамі. У пісьмовасці выкарыстоўваецца найбольш папулярны дыялект прыянган. У 1996 - 1997 гг. урад правінцыі Заходняя Ява і шэраг навукова-даследчых устаноў упершыню правялі стандартызацыю літаратурнай мовы.

Пісьменнасць правіць

Запісы на мове сундаў сустракаюцца з эпохі сярэднявечча. Першапачаткова яны рабіліся на аснове пісьма, запазычанага ў індыйцаў і яванцаў. Вядомы надпісы арабскімі літарамі. У XIV - XVIII стст. склалася арыгінальная сундская пісьменнасць аксара сунда куна або папросту аксара сунда. У наш час распаўсюджаны алфавіт на аснове лацінкі.

Спасылкі правіць