Сунжа (руск.: Сунжа) — рака ў Расіі, правы прыток Церака. Цячэ ва ўсходняй частцы Паўночнага Каўказа, па тэрыторыі Паўночнай Асеціі, Інгушэціі і Чачні.

Сунжа
інгушск. Шолжа-хий, асец. Сунжæ, чач. Соьлжа
Характарыстыка
Даўжыня 278 км
Басейн 12 200 км²
Расход вады 85,4 м³/с
Вадацёк
Выток Галоўны Каўказскі хрыбет
 • Каардынаты 42°55′37″ пн. ш. 44°52′54″ у. д.HGЯO
Вусце Церак
 • Каардынаты 43°26′27″ пн. ш. 46°08′05″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Церак → Каспійскае мора
Краіна
Код у ДВР 07020001112108200005420
physical
Сунжа (рака)
Сунжа (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня — 278 км, плошча басейна — 12 200 км². Выток — на паўночным схіле Вялікага Каўказскага хрыбта. Сярэдняя мутнасць 3800 г/м³: за год рака выносіць 12,2 млн т наносаў. Выкарыстоўваецца для арашэння.

Прытокі: Аса, Аргун і інш.

На Сунжы размешчаны гарады Назрань, Карабулак, Грозны, Гудэрмес.