Суперкубак УЕФА

Суперкубак УЕФА — афіцыйны футбольны турнір, які адкрывае еўрапейскі сезон

Суперкубак УЕФА (англ.: UEFA Super Cup) — афіцыйны футбольны турнір, які адкрывае еўрапейскі сезон і складаецца з аднаго матча, у якім сустракаюцца пераможцы Лігі чэмпіёнаў УЕФА і Лігі Еўропы УЕФА папярэдняга сезона. Паколькі розыгрыш праводзіцца ў канцы жніўня, перад пачаткам футбольнага сезона, які праводзіцца па фармаце «восень-вясна», у канцы летняга трансфернага акна, у розыгрышы звычайна ўдзельнічаюць абноўленыя склады каманд-пераможцаў мінулых турніраў.

Футбол
Футбол
Суперкубак УЕФА


UEFA Super Cup


 
Заснаваны: 1972
Краіна: Еўропа (УЕФА)
Кол-ць каманд: 2
Дзеючы чэмпіён: Англія Манчэстэр Сіці (1-ы тытул)
Найбольш тытулаваны: Іспанія Барселона
Італія Мілан
Іспанія Рэал Мадрыд
(па 5 тытулаў)
Бягучы сезон
Бягучы сезон

Усяго Суперкубак выйгравалі 25 рознхя каманд, найбольш тытулаванымі з якіх з’яўляюцца італьянскі «Мілан» і іспанская «Барселона», якія выйгралі ў розныя гады па 5 трафеяў.

Першым уладальнікам Суперкубка УЕФА з’яўляецца амстэрдамскі «Аякс», цяперашні ўладальнік — англійскі «Манчэстэр Сіці», які ў 2023 годзе перамог іспанскую «Севілью» (1:1, па пенальці 5:4).

Гісторыя правіць

Суперкубак УЕФА заснаваны ў 1972 годзе. Заснавальнікам турніру выступіў рэпарцёр галандскай газеты «De Telegraaf» Антон Віткамп, які пазней стаў рэдактарам спартыўнага аддзела гэтага выдання. На той момант узровень галандскага футбола быў вельмі высокі, і Віткамп шукаў новы арыгінальны спосаб выпрабаваць на еўрапейскай футбольнай арэне сілы галандскіх клубаў, у прыватнасці, непераможнага «Аякса» з яго лідарам Ёханам Кройфам.

На той момант «Феенорд» і «Аякс» чатыры разы выходзілі ў фінал Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў і тройчы заваёўвалі прэстыжны трафей. Гэты перыяд лічыўся «залатой эрай» галандскага футбола, галандскія клубы лічыліся наймацнейшымі ў Еўропе.

У сувязі з тым, што апроч Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў у Еўропе пад эгідай УЕФА разыгрываўся Кубак уладальнікаў кубкаў УЕФА, лаўры наймацнейшых клубаў Еўропы былі падзелены паміж уладальнікамі гэтых двух трафеяў, і было відавочна, што супрацьстаянне зможа вырашана быць толькі калі адзін клуб зойме пастамент.

Калі Віткамп падзяліўся сваёй ідэяй з прэзідэнтам «Аякса» Япам ван Прагам, той сустрэў прапанову з запалам, і неўзабаве пад патранажам газеты Віткампа пачалася падрыхтоўка да турніру. Міхаэль ван Праг, бацька Япа, і Віткамп адправіліся ў Цюрых на сустрэчу з дзеючым прэзідэнтам УЕФА Артэміа Франкі, але той адмовіў ім у афіцыйнай падтрымцы турніру з прычыны гадавой дыскваліфікацыі саперніка «Аякса» — «Рэйнджэрс» — у выніку непрыстойных паводзін заўзятараў клуба з Глазга. Паколькі «Рэйнджэрс» адзначаў сваё стагоддзе, было вырашана разыграць тытул наймацнейшага ў неафіцыйным супрацьстаянні.

У выніку першы розыгрыш Суперкубка ў 1972 годзе адбыўся, фінансавала яго De Telegraaf, і УЕФА так і не прызнала яго. Па суме двух матчаў, якія адбыліся дома і ў гасцях, «Аякс» перамог з лікам 6:3.

Праз год УЕФА пагадзілася курыраваць Суперкубак паміж «Міланам» і «Аяксам», які зноў выйграў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў. Але правядзенне матчаў на Суперкубак не было афіцыйна абвешчана; «Мілан» у першым матчы змог абгуляць «Аякс» — 1:0, саступіўшы ў другім матчы з лікам 0:6. Суперкубак 1974 года не адбыўся з-за рознагалоссяў пра тэрміны правядзення паміж заходнегерманскай «Баварыяй» і «Магдэбургам» з ГДР.

Стабільнасць розыгрышы Суперкубка здабылі толькі пачынаючы з 1975 года. Тым не менш, у 1981 годзе «Ліверпул» не змог дамовіцца пра тэрміны правядзення матчаў з тбіліскім «Дынама», а ў 1984 годзе з-за шчыльнага календара пагадзіўся на вызначэнне пераможцы ў адным матчы, які быў праведзены на полі саперніка ў Турыне.

У 1985 годзе «Ліверпул» сустрэўся з «Ювентусам» у фінале Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў на брусельскім стадыёне «Эйзель» і зноў саступіў турынцам. Тым часам на трыбунах адбылося сутыкненне паміж фанатамі, якое прывяло да гібелі людзей, вядомай як Эйзельская трагедыя. У выніку англійскія каманды былі дыскваліфікаваны на пяць гадоў ва ўсіх турнірах УЕФА, у тым ліку быў дыскваліфікаваны і сапернік «Ювентуса» — уладальнік Кубка кубкаў «Эвертан». Суперкубак 1985 года быў адменены.

У наступным, 1986 годзе, фармат правядзення Суперкубка зноў прыйшлося ў спешным парадку змяняць. Кіеўскае «Дынама» і «Сцяўа» не змаглі дамовіцца пра правядзенне матчаў у СССР і Румыніі, і адзіны матч прыйшлося правесці на нейтральным полі. Так стадыён Луі II у Манака ўпершыню стаў арэнай правядзення Суперкубка.

У 1991 годзе зыход супрацьстаяння зноў вырашаў адзін матч — «Манчэстэр Юнайтэд» прыняў «Црвену Звезду» на хатняй арэне «Олд Трафард», таму што палітычная сітуацыя ў Бялградзе была прызнана нестабільнай, і матч у Югаславіі вырашана было адмяніць.

У 1993 годзе з-за карупцыйнага скандалу пераможца першай Лігі чэмпіёнаў марсельскі «Алімпік» быў дыскваліфікаваны ад удзелу ва ўсіх еўрапейскіх і міжнародных турнірах, уключаючы ўдзел у розыгрышы Суперкубка УЕФА, у выніку чаго ўладальніку Кубка кубкаў — «Парме» прыйшлося разыгрываць Суперкубак з фіналістам Лігі чэмпіёнаў — «Міланам».

У 1998 годзе, разгледзеўшы шматлікія цяжкасці, звязаныя з правядзеннем Суперкубка, УЕФА зноў звярнулася да вопыту аднаматчавага фармату турніру на нейтральнай арэне, і правядзенне матча з тых часоў было замацавана за стадыёнам «Луі II».

Пасля скасавання Кубка ўладальнікаў кубкаў па заканчэнні сезона 1998/1999, было вырашана праводзіць матч за Суперкубак паміж пераможцамі Лігі чэмпіёнаў і Кубка УЕФА.

У 2008 годзе Суперкубак упершыню атрымаў расійскі клуб. Пецярбургскі «Зеніт» перамог англійскі «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 2:1. Найлепшым іграком матча быў прызнаны партугалец Дані, для якога той матч быў дэбютным у складзе «Зеніта».

У 2009 годзе перамогу ў Суперкубку святкавала іспанская «Барселона», якая атрымала перамогу над данецкім «Шахцёрам» з лікам 1:0. 90 хвілін матча не выявілі пераможца, таму былі праведзены два дадатковыя таймы. Вырашальны гол на 115-й хвіліне матча пасля перадачы Ліянеля Месі забіў Педра. «Барселона» выйграла пяты трафей менш чым за год (чэмпіянат Іспаніі, Кубак Іспаніі, Суперкубак Іспаніі, Ліга чэмпіёнаў, Суперкубак УЕФА).

У 2010 годзе ўладальнікам трафея стаў мадрыдскі «Атлетыка», які перамог міланскі «Інтэр». У 2011 годзе ў матчы за Суперкубак сышліся «Барселона» і «Порту». Матч скончыўся перамогай каталонцаў 2:0. У 2012 годзе Суперкубак паўторна дастаўся «Атлетыка», які перамог лонданскі «Чэлсі» з лікам 4:1. Гэта быў апошні розыгрыш Суперкубка на стадыёне «Луі II».

У 2013 годзе матч Суперкубка прыняў стадыён «Эдэн» у Празе[1], нямецкая «Баварыя» перамагла «Чэлсі» (2:2 пасля дадатковага часу, па пенальці 5:4 на карысць немцаў).

Трафей правіць

Цяперашні Суперкубак быў упершыню ўручаны ў 2006 годзе «Севільі». Да гэтага доўгі час Суперкубак быў самым маленькім з еўрапейскіх трафеяў. Ён важыў усяго 5 кілаграмаў пры вышыні ў 42,5 см. Для параўнання — Кубак Лігі чэмпіёнаў важыць 8 кг, а Кубак Лігі Еўропы — 15 кг.

Сучасны кубак пры вышыні ў 58 сантыметраў важыць 12,2 кг. Новы трафей захоўвае ключавыя элементы дызайну свайго папярэдніка, спраектаванага ў майстэрні Бертоні ў Мілане. Класічная чаша плаўна пераходзіць у оніксавую базу, выкананую ў форме скручанага скрутка поўсці, а дзве бакавыя ручкі дазваляюць зручна трымаць кубак.

Суперкубак — пераходны прыз. Наўзамен пераходнага прыза назаўжды ўручаецца яго копія. У выпадку заваявання якім-небудзь клубам пераходнага прыза 3 разы запар ці 5 раз увогуле, прыз застаецца ў гэтым клубе навечна. Упершыню яго атрымаў на вечнае захоўванне «Мілан» у 2007 годзе пасля перамогі над «Севільяй» (3:1). У 2015 годзе трафей атрымала «Барселона» пасля пятай перамогі ўвогуле.

Фармат правіць

Першапачаткова Суперкубак разыгрываўся ў спараным матчы — дома і на выездзе, хоць былі і выключэнні. Каманда, якая забіла больш мячоў па суме дзвюх гульняў, прызнавалася пераможцам. Звяртацца да падліку галоў, забітых на выездзе, прыйшлося толькі аднойчы — у 1980 годзе, калі «Валенсія» перамагла «Нотынгем Форэст». Дадатковы час спатрэбіўся ў 1982 годзе, калі «Астан Віла» перамагла «Барселону». Зыход матча за Суперкубак УЕФА ў 2013 годзе ўпершыню вызначыўся ў серыі пенальці, а ў 2000 годзе «Галатасарай» перамог «Рэал» па правіле «залатога гала».

У наш час у матчы за Суперкубак выступаюць клубы-пераможцы Лігі чэмпіёнаў УЕФА і Лігі Еўропы УЕФА. Зыход паядынку вырашаецца ў адным матчы.

Рэгламент матча аналагічны фармату фіналаў еўракубкаў. Калі пасля асноўнага часу лік застаецца нічыйным, дадаюцца два дадатковыя таймы па 15 хвілін. Калі і яны не выяўляюць пераможца, зыход матча вырашаецца ў серыі пенальці.

Прызавыя правіць

Клуб, які перамагае, атрымлівае €5 млн, які прайграў — €3 млн.

Квіткі на матч правіць

60 % квіткоў распаўсюджваецца паміж заўзятарамі каманд. Частка месцаў забраніравана для высокапастаўленых гасцей. Астатнія месцы прадаюцца УЕФА праз анлайнавы аўкцыён. У адны рукі аддаюць не больш за два квіткі, разгуляных у латарэі. Таксама спаганяецца плата за абслугоўванне ў памеры 5€.

Пераможцы правіць

Перамогі ў турніры паводле клубаў правіць

Каманда Перамогі Паражэнні Гады перамог Гады паражэнняў
  Барселона 5 4 1992, 1997, 2009, 2011, 2015 1979, 1982, 1989, 2006
  Рэал Мадрыд 5 3 2002, 2014, 2016, 2017, 2022 1998, 2000, 2018
  Мілан 5 2 1989, 1990, 1994, 2003, 2007 1973, 1993
  Ліверпул 4 2 1977, 2001, 2005, 2019 1978, 1984
  Аякс 3 1 1972, 1973, 1995 1987
  Атлетыка Мадрыд 3 0 2010, 2012, 2018
  Баварыя Мюнхен 2 3 2013, 2020 1975, 1976, 2001
  Чэлсі 2 3 1998, 2021 2012, 2013, 2019
  Андэрлехт 2 0 1976, 1978
  Валенсія 2 0 1980, 2004
  Ювентус 2 0 1984, 1996
  Севілья 1 6 2006 2007, 2014, 2015, 2016, 2020, 2023
  Порту 1 3 1987 2003, 2004, 2011
  Манчэстэр Юнайтэд 1 3 1991 1999, 2008, 2017
  Дынама Кіеў 1 1 1975 1986
  Нотынгем Форэст 1 1 1979 1980
  Астан Віла 1 0 1982
  Абердзін 1 0 1983
  Сцяўа 1 0 1986
  Мехелен 1 0 1988
  Парма 1 0 1993
  Лацыа 1 0 1999
  Галатасарай 1 0 2000
  Зеніт 1 0 2008
  Манчэстэр Сіці 1 0 2023
  Гамбург 0 2 1977, 1983
  Рэйнджэрс 0 1 1972
  ПСВ 0 1 1988
  Сампдорыя 0 1 1990
  Црвена Звезда 0 1 1991
  Вердэр 0 1 1992
  Арсенал 0 1 1994
  Рэал Сарагоса 0 1 1995
  Пары Сен-Жэрмен 0 1 1996
  Барусія Дортмунд 0 1 1997
  Феенорд 0 1 2002
  ЦСКА Масква 0 1 2005
  Шахцёр Данецк 0 1 2009
  Інтэрнацыянале Мілан 0 1 2010
  Вільярэал 0 1 2021
  Айнтрахт Франкфурт 0 1 2022

Паводле краін правіць

Краіна Пераможцы Фіналісты
  Іспанія 16 15
  Англія 10 10
  Італія 9 4
  Нідэрланды 3 3
  Бельгія 3 0
  Германія 2 8
  Партугалія 1 3
  СССР[2] 1 1
  Расія 1 1
  Шатландыя 1 1
  Румынія 1 0
  Турцыя 1 0
  Югаславія[3] 0 1
  Францыя 0 1
  Украіна 0 1

Зноскі правіць

  1. Амстэрдам прыме фінал Лігі Еўропы — 2013, а Прага — Суперкубак Архівавана 27 красавіка 2017.
  2. Абодва разы (у 1975 і 1986) у матчы за Суперкубак удзельнічала кіеўскае «Дынама», якое прадстаўляла УССР, а пасля распаду СССР — Украіну
  3. Бялградская «Црвена Звезда», што ўдзельнічала ў матчы за Суперкубак у 1991 годзе, пасля распаду Югаславіі прадстаўляе Сербію

Спасылкі правіць