Суперстра́т — уплыў мовы прышлага насельніцтва на мову карэннага ў выніку заваявання, культурнага панавання нейкай этнічнай меншасці, якой не хапіла крытычнай масы для асіміляцыі заваяванага ці падпарадкаванага карэннага насельніцтва. Пры гэтым мясцовая моўная традыцыя не абрываецца, але ў ёй адчуваюцца (у рознай ступені і на розных узроўнях у залежнасці ад працягласці) іншамоўныя ўплывы.

Падобныя выпадкі адбываліся ў гісторыі не раз: так у выніку германскага заваявання шматлікае раманскае насельніцтва поўдня Еўропы не знікла, аднак, у выніку рознай інтэнсіўнасці германскага моўнага ўплыву латынь распалася на некалькі дыялектаў, а затым і моў. Суперстратныя з'явы сустракаюцца таксама і ў межах розных гаворак адной мовы.

У адрозненне ад субстрата, суперстрат не прыводзіць да страты мовы, аднак яго ўплыў на развіццё мовы можа быць вельмі значным. Так, напрыклад, славянскі суперстрат адчуваецца на ўсіх узроўнях румынскай (малдаўскай) мовы, не толькі ўключаючы звычайную лексіку, але таксама і фанетыку, марфалогію і г.д.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць