Сусветная лютэранская федэрацыя

Сусве́тная лютэра́нская федэра́цыя — найвялікшы дэнамінацыйны саюз лютэранскіх цэркваў. Заснаваны ў 1947 у шведскім Лундзе. Сядзіба знаходзіцца ў Жэневе (Швейцарыя).

Бундэспрэзідэнт Генрых Любке прымае генеральнага сакратара СЛФ др. Курта Шміта-Клаўзена

Федэрацыя аб'ядноўвае 143 цэркваў з 79 краін[1].

Найбуйнейшыя цэрквы-члены (у мільёнах чалавек; звесткі 2010 года):

  1. Царква Швецыі (6,7)
  2. Евангельска-лютэранская царква ў Танзаніі (5,6)
  3. Эфіопская евангельская царква Меканэ Есус (5,57)
  4. Евангельская лютэранская царква ў Амерыцы (4,5)
  5. Царква дацкага народа (4,47)
  6. Евангельска-лютэранская царква Фінляндыі (4,38)
  7. Пратэстанцкая хрысціянская царква Батак (Інданезія, 4,17)
  8. Царква Нарвегіі (3,99)
  9. Малагасійская лютэранская царква (3,0)
  10. Евангельская лютэранская царква Гановера (Германія, 2,8)

Рэгіянальны канцлер СЛФ для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы засядае ў Браціславе. Сайт федэрацыі паведамляе, што ў Беларусі яе членам з'яўляецца аддзяленне Евангельска-лютэранскай царквы ў Расіі, Украіне, Казахстане і Сярэдняй Азіі[2], хоць фактычна з 2001 года беларуская лютэранская царква выйшла з гэтай арганізацыі[3].

Зноскі

  1. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). The Lutheran World Federation. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2013. Праверана 28 кастрычніка 2014.
  2. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). The Lutheran World Federation. Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2011. Праверана 28 кастрычніка 2014.
  3. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Самастойная евангеліцка-лютэранская царква ў Рэспубліцы Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2017. Праверана 28 кастрычніка 2014.

Спасылкі правіць