Суспе́нзіі[1], завісі[1] (лац.: suspensio, літаральна — падвешванне, ад лац.: suspendo — падвешваю) — сумесь рэчываў, дзе цвёрдае рэчыва размеркавана ў выглядзе найдрабнейшых часціц у вадкім рэчыве ў суспензаваным (неасеўшым) стане[2][3].

Суспензаваная ў вадзе мука (выглядае светла-блакітнай; гэты эфект тлумачыцца тым, што сіняе святло рассеяна часціцамі мукі мацней, чым чырвонае святло).

Суспензія — гэта грубадысперсная сістэма з цвёрдай дысперснай фазай і вадкім дысперсійным асяроддзем. Звычайна часціцы дысперснай фазы настолькі вялікія (больш за 10 мкм), што асядаюць пад дзеяннем сілы цяжару (седыментуюць). Суспензіі, у якіх седыментацыя ідзе вельмі павольна з-за малой розніцы ў шчыльнасці дысперснай фазы і дысперсійнага асяроддзя, часам завуць завісямі. У канцэнтраваных суспензіях лёгка ўзнікаюць дысперсныя структуры. Тыповыя суспензіі — пульпы, свідравыя прамывачныя вадкасці, цэментныя растворы, эмалевыя фарбы. Шырока выкарыстоўваюцца ў вытворчасці керамікі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць