Сутыкненні ў Атае

Сутыкненні ў Атае — два эпізоды ўзброенага супрацьстаяння паміж групоўкамі «Вызваленчая армія Арома», якая прадстаўляла народнасць арома, з аднаго боку і «Фано», што складзена з этнаса амхара, з другога. Падзеі разгортваліся ў горадзе Атае, зона Аромія, штат Амхара, Эфіопія[4].

Сутыкненні ў Атае
Асноўны канфлікт: Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі
Дата 18—31 сакавіка і 16—18 красавіка 2021
Месца горад Атае, зона Аромія, штат Амхара, Эфіопія
Праціўнікі
Фано
Эрытрэя УСЭ[1] (меркавана)
ВАА
САТ (меркавана)
Страты
14+ забітых[2] 21+ забітых, некалькі палонных[3]
Агульныя страты
584 забітых і 566+ параненых

Фон правіць

Канфлікт паміж народамі арома і амхара ідзе ўжо некалькі сотняў гадоў[5]. Новы віток супрацьстаяння пачаўся ў красавіку 2019 года на фоне грамадзянскага канфлікту ў Эфіопіі. Гвалт у канчатковым выніку быў задушаны федэральнымі войскамі[6].

Сакавіцкія сутыкненні правіць

18 сакавіка ў Атае рэгіянальны спецназ Амхара застрэліў чалавека на прыступках мячэці, што прывяло да міжэтнічных сутычак. Сутыкненні закранулі сельскую мясцовасць вакол горада і ў канчатковым выніку дабраліся да Камісі, якому была нанесена яшчэ большая шкода, чым Атае. 21 сакавіка ў адным з нападаў натоўп людзей атакаваў машыну хуткай дапамогі, якая ехала з Атае, у Шэва Рабіт, у ходзе чаго загінула 12 чалавек. Сутыкненні працягваліся на працягу 2 тыдняў. Па выніках супрацьстаяння 303 чалавекі загінулі, 269 чалавек атрымалі раненні. Таксама спалена 1539 будынкаў. 50 000 чалавек вымушаны былі пакінулі свае дамы[7][8][9].

Красавіцкія сутыкненні правіць

16 красавіка пачаліся новыя сутыкненні. Яны выліліся ў перастрэлкі паміж групоўкамі і масавыя забойствы. Да моманту заканчэння сутыкненняў у Атае каля 281 чалавек былі забіты і 197 атрымалі раненні. Разбурана 3073 будынка, што складае амаль чвэрць усіх дамоў у горадзе, і каля 328 000 чалавек пакінулі свае месцы пражывання[10][11][12].

Рэакцыя правіць

19 красавіка прайшлі акцыі пратэсту супраць міжэтнічных сутыкненняў. Дэманстрацыі праведзены ў гарадах Бахр-Дар, Велдыя, Фінатэ-Селам, Дэсэ, Дэбрэ-Берхан і Дэбрэ-Маркас[13].

Аднаўленне правіць

Агульная шкода гораду ацэньваецца ў 32 700 000 долараў ЗША[14]. Гуманітарная дапамога пачалася амаль адразу пасля таго, як ЮНІСЕФ і Шведскае агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця далі грашовыя субсідыі грамадзянам, якія страцілі дамы падчас баявых дзеянняў. Прыярытэт аддаваўся маці, пажылым людзям і інвалідам. Дабрачынныя арганізацыі выдалі па 35 долараў на кожнага члена сям’і[15].

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. AJOP PRESS RELEASE: ETHNIC CLEANSING AGAINST OROMO PEOPLE IN WOLLO ZONE OF AMHARA REGION IN ETHIOPIA(недаступная спасылка). AJOP. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2021. Праверана 24 October 2021.
  2. "Death toll from clashes between Ethiopian Amhara, Oromo groups rises to 50 -residents". Reuters. 20 April 2021. Праверана 27 October 2021.
  3. "Ataye : Oromo Liberation Front opened war in Amhara region". borkena. 20 March 2021. Праверана 27 October 2021.
  4. "Death toll from clashes in Ethiopia's Amhara may be 200: Official". Al-Jazeera. 25 April 2021. Праверана 13 September 2021.
  5. OROMO CONTINUE TO FLEE VIOLENCE. Cultural Survival. Праверана 14 September 2021.
  6. "NEWS: SECURITY FORCES ORDERED TO TAKE MEASURES AS WEEKEND VIOLENCE CLAIMS LIVES". addisstandard. 8 April 2019. Праверана 14 September 2021.
  7. "more than 80 thousand displaced by clashes in north cewa and oromo national zones". BBC. 31 March 2021. Праверана 12 September 2021.
  8. Tsegaye, Getahun (2021-06-16). "Analysis: Post-violence recovery in Oromo Special, North Shewa zones reel as thousands remain displaced". Addis Standard. Архівавана з арыгінала 2021-10-25. Праверана 2021-11-16.
  9. "NEWS: UNKNOWN NUMBER OF PEOPLE KILLED IN ONGOING VIOLENCE IN OROMIA SPECIAL ZONE AND NORTH SHEWA ZONE, AMHARA REGION AS WARRING FACTIONS TRADE BLAME". addisstandard. 22 March 2021. Праверана 14 September 2021.
  10. "Death toll from clashes in Ethiopia's Amhara may be 200: Official". Al-Jazeera. 25 April 2021. Праверана 13 September 2021.
  11. "Death toll from clashes between Ethiopian Amhara, Oromo groups rises to 50 -residents". Reuters. 20 April 2021. Праверана 13 September 2021.
  12. Over 1.5 Billion Birr Needed To Rebuild Ataye Town And Environs: Committee. fanabc. Праверана 14 September 2021.
  13. "Ethiopia: Anti-government protests likely to continue in Amhara region through early May". GardaWorld. 21 April 2021. Праверана 14 September 2021.
  14. Over 1.5 Billion Birr Needed To Rebuild Ataye Town And Environs: Committee. fanabc. Праверана 14 September 2021.
  15. Humanitarian cash grant help families rebuild their lives in Ethiopia. UNICEF. Праверана 14 September 2021.