Сухарава (жылы раён)

жылы раён Мінска

Су́харава — жылы раён ва Фрунзенскім раёне Мінска, які складаецца з васьмі мікрараёнаў. Размешчаны на захадзе горада, у межах Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі. З паўднёвага усходу мяжуе з жылым раёнам Паўднёвы Захад, а з паўночнага усходу — з жылым раёнам Захад. Побач з раёнам знаходзіцца лесапарк Мядзведжына і экалагічна чыстая прамысловая зона, на якой размешчаны НВА Цэнтр.

Сухарава
53°53′05″ пн. ш. 27°25′53″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Мінск
Адміністрацыйны раён горада Фрунзенскі раён
Ранейшы статус пасёлак
Год уключэння ў межы горада 1992
Паштовыя індэксы 220019, 220022
Насельніцтва 150 тыс. чал.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назву атрымаў ад вёскі Сухарава, вядомай з 1-й паловы XV ст.

У раёне жыве не меней за 150 тыс. чалавек. Медыцынскія ўстановы: амбулаторыя агульнай практыкі № 2 на вул. Акадэміка Фёдарава і 10-я гарадская паліклініка, будуецца новая дзіцячая паліклініка на скрыжаванні вуліц Лабанка і Сухараўскай. Ёсць праваслаўная царква імя арханёла Міхаіла на вул. Шаранговіча, а таксама дзве пратэстанцкія царквы на вуліцах Гарэцкага і Кавалёва. На адлегласці каля 2 км ад жылога масіва размешчана ЦЭЦ-4.

У 2010-я гады мікрараён інтэнсіўна забудоўваецца. У 2009—2010 гадах пабудавана 45 жылых дамоў, 2 школы і адна дарослая паліклініка. Да 2015 года плануецца завяршэнне забудовы.

Асноўныя вуліцы правіць

 
НВА Цэнтр

Інфраструктура правіць

Грамадская інфраструктура правіць

У жылым раёне вядзецца актыўнае будаўніцтва гарадской інфраструктуры, так ў жніўні-верасні 2009 года былі здадзены новая паліклініка і школа. У жылым раёне створана досыць развітая сетка гандлёвых аб’ектаў, аптэк і іншых аб’ектаў грамадскага абслугоўвання, у тым ліку аддзяленняў паштовай сувязі РУП «Белпошта» і ААБ «Беларусбанк». Мэдыцынскія ўстановы прадстаўленыя амбулаторыяй агульнай практыкі № 1 і паліклінікай № 10. Галоўныя гандлёвыя кропкі раёна — ГЦ «Maximus» і ГЦ «Preston».

Транспарт правіць

Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўвае дыспетчарская станцыя Сухарава-5, якая адкрылася ў снежні 2013 года.

Славутасці правіць

 
Стаў на поўдні лесапарка Мядзвежына

Лесапарк Мядзведжына закладзены ў 1872 годзе і размешчаны паміж вуліцамі Якубоўскага, Шаранговіча і Гарэцкага. Галоўная славутасць лесапарка — цэнтральны сквер, у якім месціцца фантан «Хлопчык і лебедзь» працы італьянскага скульптара Ларэнца Берніні. Сквер быў рэканстуяваны ў 1971 годзе. Цяпер ён, як і сам лесапарк, з’яўляецца любімым месцам для адпачынку жыхароў бліжэйшых жылых раёнаў.

Зноскі

Спасылкі правіць