Суі́ндан (англ.: Swindon) — горад у англійскім цырыманіяльным графстве Уілтшыр на паўднёвым захадзе Англіі, адміністрацыйны цэнтр унітарнай адзінкі Суіндан.

Суіндан
Swindon
Краіна
Рэгіён
Графства
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Плошча
40 км²
Насельніцтва
  • 192 408 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
01793
Паштовы індэкс
SN1-6, SN25, SN26
Афіцыйны сайт
swindon.gov.uk (англ.)
Суіндан на карце Вялікабрытаніі
200
Суіндан

Насельніцтва — 185 609 (2011)[1].

Прамысловасць правіць

Мястэчка Суіндан ператварылася ў горад пасля таго, як Ізамбард Кінгдам Брунель размясціў тут завод па вытворчасці лакаматываў для Вялікай Заходняй чыгункі. Суіндан дагэтуль з'яўляецца важным транспартным вузлом Англіі. З гэтай і шэрагу іншых прычын у горадзе размяшчаюцца офісы і заводы буйных міжнародных кампаній.

Кампаніі, офісы (вытворчасці) якіх налічваюць 800 чалавек і больш, размешчаныя ў Суіндане: завод Honda, Alcatel-Lucent, Motorola, BMW (завод Mini), Intel, WHSmith, RWE, Zurich IFA Group, Arval, Tyco Electronics, Catalent.

У канцы XX і пачатку XXI стагоддзя значная частка чыгуначных цэхаў і дэпо эпохі Прамысловай рэвалюцыі была перапрафіляваная для размяшчэння культурных устаноў, у тым ліку штаб-кватэру Нацыянальнага фонду і архіў агенцтва «Англійская спадчына».

Транспарт правіць

Асноўная магістраль, якая праходзіць побач з Суінданам — траса М4, якая злучае Лондан і Уэльс.

Горад вядомы наяўнасцю шматлікіх кругавых развязак, самай вядомай з якіх з'яўляецца т.зв. «Магічны круг» (англ.) (Magic Roundabout) — скрыжаванне з кругавым рухам, якое складаецца з 5-ці міні-кругоў вакол аднаго цэнтральнага.

Лакальныя аўтобусныя аператары — Thamesdown і Stagecoach.

Міжгародныя аўтобусныя аператары — National Express, Megabus

У горадзе пачынаецца «Паўднёва-Уэльская галоўная лінія», якая належыць «Вялікай заходняй чыгунцы».

У горадзе размешчаны Музей паравых чыгунак. Адным з яго экспанатаў з'яўляецца паравоз GWR 6000 з бартавым нумарам 6000 і ўласным імем «Георг V».

Вядомыя асобы правіць

  • Дыяна Дорс — актрыса, здымалася з канца 1940-х па пачатак 1980-х гадоў[2].

У мастацтве правіць

У Суіндане адбываецца частка дзеяння серыі раманаў Джаспера Форда «Наступны Чацвер».

Зноскі

  1. "2011 Census – Built-up areas". Office for National Statistics. (англ.). nomisweb.co.uk. Праверана 2014-9-27.
  2. Біяграфія Дыяны Дорс Архівавана 5 сакавіка 2012.

Спасылкі правіць