Сцяг Гагаузіі з’яўляецца афіцыйным сімвалам тэрытарыяльна-аўтаномнага ўтварэння Гагаузіі (Гагауз Еры) Рэспублікі Малдова. Дзяржаўны сцяг аўтаноміі адлюстроўвае яго дэмакратычныя пачаткі, сімвалізуе мінулае, сучаснасць і будучыню гагаузскага народа, пацвярджае гістарычныя традыцыі раўнапраўя, дружбы і салідарнасці ўсіх грамадзян, якія пражываюць у Гагаузіі. Сцяг зацверджаны мясцовым законам ад 31 кастрычніка 1995 г. № 2-IV/I «Аб сцягу Гагаузіі (Гагауз Еры)»[1].

Гагаузія
Малдова
Зацверджаны 31 кастрычніка 1995
Прапорцыя 1:2

Папярэдні сцяг (19 жніўня 19901992)
Прапорцыя 3:5

1992 — 1995
Прапорцыя 1:2

Апісанне правіць

«Сцяг Гагаузіі (Гагауз Еры) уяўляе сабой прамавугольнае палатно, якое складаецца з трох каляровых палос, размешчаных гарызантальна ў наступнай паслядоўнасці зверху ўніз: сіняя (блакітная) — 60 адсоткаў шырыні сцяга, белая і чырвоная роўныя па шырыні паласы па 20 адсоткаў. Залацістыя зоркі размяшчаюцца роўнабаковага трыкутніка на сінім фоне. Адлегласць ад цэнтра першай зоркі да дрэўка — 30 см, адлегласць ад цэнтра гэтай жа зоркі да краёў сіняй паласы па шырыні і адлегласць ад цэнтраў зорак па адносінах адзін да аднаго роўна 30 см. Дыяметр апісанай акружнасці зоркі складае 15 см. Суадносіны паміж шырынёй і даўжынёй сцяга складаюць 1:2».

Гісторыя правіць

Першы сцяг Гагаузіі быў прыняты з дэкларацыяй аб абвяшчэнні незалежнасці ад Малдаўскай ССР[2], з утварэннем Гагаузскай ССР у складзе СССР[3] (саюзным урадам рашэнне падтрымана не было). 7 кастрычніка 1992 года Гагаузія зноў заявіла аб выхадзе са складу Малдовы, а пазней прыняла новы сцяг, падобны цяперашняму, але без зорак, на які ў 1993 годзе былі дададзеныя тры зоркі, размешчаныя ля дрэўка па вертыкалі. Сучасны выгляд сцяг прыняў у 1995 годзе. Закон аб сцягу Гагаузіі дазваляе выкарыстанне спрошчанай версіі сцяга, без зорак і паласы белага колеру, для няўрадавага (напрыклад, асабістага і камерцыйнага) выкарыстання. Для ўрадавага выкарыстання дзейсны толькі дзяржаўны сцяг.

Заўвагі правіць

  1. Сімволіка Гагаузіі Архівавана 17 студзеня 2019.
  2. Вексиллография. Флаги Гагаузии(недаступная спасылка)
  3. "Гагаузія — БД «Лабірынт»" [руская]. База даных «Лабірынт».

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць