Сцяг Ерэвана — афіцыйны сімвал Ерэвана, сталіцы Арменіі.

Сцяг Ерэвана

Апісанне правіць

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру. У цэнтры палотнішча размешчана выява гарадскога герба, аточанага авальным контурам з 12 чырвоных касых трохвугольнікаў.

Белы колер сімвалізуе чысціню думак. Колькасць трохвугольнікаў сімвалізуе колькасць гістарычных сталіц Арменіі. Сцяг зацверджаны ў 2004 годзе.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Флаги и гербы мировых столиц. Укл. Нежинський К. Я. Москва. «Эксмо»-2009. Стор. 183. ISBN 978-5-699-33497-1 (руск.)

Спасылкі правіць