Сцяг Квебека (фр.: Drapeau du Québec) — адзін з сімвалаў канадскай правінцыі Квебек, Канада.

Сцяг Квебека

Апісанне правіць

Сцяг Квебека (вядомы пад неафіцыйных назвай фр.: Fleurdelisé) быў прыняты 21 студзеня 1948 г. і ўяўляе сабой сіняе прамавугольнае палотнішча з белым прамым крыжам. У кожным сінім прамавугольніку намаляваная геральдычная лілея (флёр-дэ-ліс). Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 2:3.

Гісторыя правіць

Папярэднікамі сучаснага сцяга былі сцягі «Carillon» і «Carillon-Sacré-Cœur», таксама з выявай флёр-дэ-ліс, якія выкарыстоўваліся пачынаючы з парада 24 чэрвеня 1848. Сцяг з белым прамым крыжам на сінім або чырвоным палотнішчы выкарыстоўваўся ў якасці кармавога сцяга на французскіх судах у часе першапачатковага асваення сучаснай Канады (сіняе палотнішча было абрана для таго, каб сцяг больш адрозніваўся ад непапулярнага ў Квебеку чырвонага гандлёвага сцяга Вялікабрытаніі). Флёр-дэ-ліс і крыж падкрэсліваюць паходжанне жыхароў правінцыі і ролю Францыі ў засваенні Канады.

Спасылкі правіць