Сцяг Нью-Гэмпшыра

Сцяг Нью-Гэмпшыра (англ.: Flag of New Hampshire) - адзін з дзяржаўных сімвалаў амерыканскага штата Нью-Гэмпшыр.

Нью-Гэмпшыр
ЗША
Зацверджаны 1 студзеня 1932
Прапорцыя 2:3

Сцяг уяўляе сабой вялікую пячатку штата ў цэнтры сіняга прамавугольніка. Сцяг быў прыняты ў 1909 годзе і мяняўся аднойчы - у 1931 годзе - калі змянілася пячатка штата. Да 1909 сцягам штата з'яўляліся розныя палкавыя сцягі.

Пячатка адлюстроўвае фрэгат USS Raleigh пабудаваны ў 1776 годзе ў Портсмуце. Фрэгат стылістычна акружаны лаўровымі галінкамі, падзеленымі дзевяццю зоркамі. Фрэгат Raleigh- адзін з першых 13 ваенных караблёў, заказаных Кантынентальным кангрэсам (кангрэсам 13 штатаў, якія ўтварылі ЗША) для ваенна-марскога флоту ЗША.

Па выніках апытання 2001 года, праведзенага Паўночна-Амерыканскай вексілалагічнай асацыяцыяй, сцяг Нью-Гэмпшыр увайшоў у дзесятку горшых сцягоў ЗША і канадскіх правінцый.

Паступала, па меншай меры, адна прапанова аб замене пячаткі на сцягу выявай Старога на Гары, але ніякіх афіцыйных крокаў не было прадпрынята.