Сцяг Татарстана з’яўляецца дзяржаўным сімвалам Татарстана. Прыняты 29 лістапада 1991 года.

Татарстан
Расія
Зацверджаны 29 лістапада 1991 [1]
Прапорцыя 1:2
Аўтар сцяга Тавіль Хазіяхметаў

Апісанне правіць

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Татарстан ёсць прастакутным палотнішчам з палосамі зялёнага, белага і чырвонага колераў. Белая паласа складае 1/15 шырыні сцяга і месціцца між роўнымі паводле шырыні палосамі зялёнага і чырвонага колераў. Зялёная паласа месціцца зверху. Суадносіны бакоў сцяга — 1:2. Сцяг выкананы ў традыцыйных для ісламскіх краін колерах.

Паводле афіцыйнай версіі, колеры Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Татарстан азначаюць:

  • зялёны — зеляніна вясны, колер ісламу, адраджэнне;
  • белы — колер чысціні;
  • чырвоны — сталасць, энергія, сіла, жыццё.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць