Сцяг Тэхаса (англ.: Flag of Texas), больш вядомы пад мянушкай Сцяг самотнай зоркі (англ.: Lone Star Flag) — адзін з дзяржаўных знакаў амерыканскага штата Тэхас.

Тэхас
ЗША
Зацверджаны 25 студзеня 1839
Прапорцыя 2:3

Папярэдні сцяг (1836-1839)

Апісанне сцяга правіць

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі вышыні да даўжыні як 2:3. Сцяг падзелены на дзве роўнавялікія гарызантальныя паласы, верхняя паласа белага колеру, ніжняя - чырвонага. Злева (у дрэўца) вертыкальная сіняя паласа шырынёй 1/3 ад даўжыні сцяга. У цэнтры сіняй паласы пяціканцовая зорка белага колеру, дыяметр апісанай акружнасці зоркі роўны 3/4 шырыні сіняй паласы. Адценні колераў сцяга такія ж, як і на сцяге ЗША.

Гэты сцяг быў прадстаўлены на разгляд Кангрэсу Рэспублікі Тэхас 28 снежня 1838 года, сенатарам Уільямам Уортанам (англ.: William H. Wharton), і 25 студзеня 1839 года ён быў зацверджаны афіцыйным сцягам Рэспублікі Тэхас.

29 снежня 1845 года, Рэспубліка Тэхас падпісала дагавор аб уваходжанні ў склад ЗША, стаўшы пасля 28-м штатам Саюза. Сцяг рэспублікі стаў сцягам штата. У 1879 годзе былі ануляваныя ўсе грамадзянскія законы штата. Яны былі аднаўлены пасля іх перагляду. Пра закон аб сцягу ўспомнілі толькі ў 1933 годзе, калі ён і быў паўторна заснаваны. Такім чынам у 1879-1933 гадах у штата фармальна не было свайго сцяга.

Колеры Сіні Белы Чырвоны
Pantone 282c 193c
RGB 0-40-104 255-255-255 191-10-48
HTML #002868 #FFFFFF #BF0A30

Сімволіка сцяга правіць

Згодна з законам аб сцягу сіні колер сімвалізуе вернасць, белы - чысціню, чырвоны - адвагу. Зорка сімвалізуе ўвесь штат Тэхас і адзінства бога, штата і краіны. «Самотная зорка» - сімвал, узяты з папярэдняга сцяга, які сімвалізаваў салідарнасць тэхасцаў у барацьбе за незалежнасць ад Мексікі. Цяпер гэта трактуецца як знак незалежнага духу штата Тэхас. «Самотная зорка» дала мянушку штату - «Штат самотнай зоркі».