Сцяг Хабараўскага края

Сцяг Хабараўскага края з’яўляецца сімвалам Хабараўскага края. Прыняты 28 ліпеня 1994 года.

Сцяг Хабараўскага края

Апісанне правіць

Сцяг Хабараўскага края ўяўляе сабою прамавугольнае палатно, падзеленае вілападобна на тры часткі (поле № 1, № 2, № 3). Унутраны кут роўнабаковага трохвугольніка (поле № 1) складае 90 градусаў. Поле № 1 — зялёнага колеру, поле № 2 — белага колеру, поле № 3 — блакітнага колеру.

Палатно сцяга выканана з выкарыстаннем двух геральдычных колераў і колеру аднаго (благароднага) металу, якія абазначаюць:

  • блакітны, знак прыгажосці, мяккасці, велічы. У дадзеным выпадку сімвалізуе і шырокія водныя рэсурсы края
  • зялёны, колер надзеі, радасці, багацця. Сімвалізуе таксама і ўнікальную флору і фаўну края, «бязмежнае мора тайгі»
  • белы (срэбра), знак чысціні, дабра, нявіннасці (сціпласці). У палітры сцяга ён адлюстроўвае бясхмарнае, мірнае неба, чысціню намераў жыхароў края

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць