Сцяг Экватарыяльнай Гвінеі

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея апісаны ў артыкуле 4 канстытуцыі краіны, прынятай на нацыянальным рэферэндуме 17 лістапада 1991:

Экватарыяльная Гвінея
Зацверджаны 12 кастрычніка 1968
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 2:3

Нацыянальны сцяг мае зялёны, белы і чырвоны колеры ў трох гарызантальных палосах роўнай шырыні і блакітны трохкутнік ля тронкавага краю. У цэнтры сцяга адлюстроўваецца герб Рэспублікі.

Герб Рэспублікі ўсталёўваецца законам.

У гербе Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея ў срэбным шчыце намалявана зялёнае баваўнянае дрэва (бомбакс). Над шчытом размешчаны па дузе акружнасці 6 залатых шасціканцовых зорак, якія сімвалізуюць правінцыі дзяржавы. Пад шчытом — срэбная стужка з дзяржаўным дэвізам «UNIDAD PAZ Y JUSTICIA» («Адзінства, мір і справядлівасць») чорнымі літарамі.

Сцяг прыняты 12 кастрычніка 1968 г. пры абвяшчэнні незалежнасці Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея.

Колеры маюць наступнае значэнне:

  • Блакітны колер сімвалізуе мора (Атлантычны акіян).
  • Зялёны колер сімвалізуе расліннасць, сельская гаспадарка.
  • Белы колер сімвалізуе мір.
  • Чырвоны колер увасабляе кроў, пралітую змагарамі за незалежнасць Экватарыяльнай Гвінеі.