Сцяпан Антонавіч Калінкоўскі

Сцяпан Антонавіч Калінкоўскі (1 чэрвеня 1918, вёска Даколь, Глускі раён, Магілёўская вобласць — 26 студзеня 1945) — Герой Савецкага Саюза.

Сцяпан Антонавіч Калінкоўскі
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1918(1918-06-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1945(1945-02-02) (26 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Званне старшы сяржант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З першых дзён вайны на фронце, ваяваў на Паўночна-Заходнім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах. Механік-вадзіцель танка старшы сяржант С. А. Калінкоўскі вызначыўся пры вызваленні Польшчы. Пры наступленні зімой 1945 года ў складзе экіпажа знішчыў 2 варожыя мінамётныя батарэі, 120 павозак і 11 аўтамашын з боепрыпасамі, многа жывой сілы праціўніка.

22 студзеня 1945 года ў час правядзення разведкі экіпаж яго танка ўварваўся ў населены пункт Кольмар, перарэзаў шлях варожаму чыгуначнаму эшалону і захапіў склады. 23 студзеня авалодаў пераправай цераз Нотаць і ўтрымліваў яе да падыходу падмацавання. 26 студзеня С. А. Каліноўскі загінуў. 24 сакавіка 1945 г. быў пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Памяць правіць

Навечна занесены ў спісы вайсковай часці. Яго імем названа вуліца ў Глуску.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць