Сцяпан Мітрафанавіч Гудзімаў

Сцяпа́н Мітрафа́навіч Гудзі́маў (7 лістапада 1913, Ягаднае, Расійская імперыя — 22 чэрвеня 1941, Брэсцкая вобласць БССР) — савецкі лётчык-знішчальнік. У Вялікую Айчынную вайну адным з першых здзейсніў паветраны таран варожага самалёта.

Сцяпан Мітрафанавіч Гудзімаў
Дата нараджэння 7 лістапада 1913(1913-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 чэрвеня 1941(1941-06-22) (27 гадоў)
Месца смерці
Прыналежнасць 33-і знішчальны авіяцыйны полк
Род войскаў ваенна-паветраныя сілы
Гады службы 1934—1941
Званне лейтэнант
Бітвы/войны Савецка-польская вайна
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 7 лістапада 1913 у вёсцы Ягаднае Расійскай імперыі (цяпер у Альхоўскім раёне Валгаградскай вобласці Расійскай Федэрацыі).

Скончыў 7-гадовую школу. Працаваў слесарам на Сталінградскім трактарным заводзе.

 
Знішчальнік І-153 «Чайка»

З 1934 — у Чырвонай арміі, скончыў Вышэйшую школу лётчыкаў (1937). З мая 1938 служыў у 33-ім знішчальным авіяцыйным палку. Прымаў удзел у вайне з Польшчай 1939 года. Пасля гэтага полк пераведзены на аэрадром ля Пружанаў.

Член ВКП(б) з 1941 р.

Раніцай 22 чэрвеня 1941 аэрадром 33-га знішчальнага авіяцыйнага палка ў Пружанах быў падвергнуты масіраванаму налёту нямецкай авіяцыі. Лейтэнант Гудзімаў выляцеў на сваім знішчальніку І-153[1] (паводле іншых звестак на І-16[2]) у складзе эскадрыллі на абарону налёту ў кірунку горада Кобрына. Уступіў у бой з ворагам і збіў адзін бамбардзіроўшчык. А 5:20, калі скончыліся боепрыпасы, здзейсніў паветраны таран другога самалёта. Загінуў пры спробе катапультавацца (стропы парашута зачапіліся за аскепкі збітага самалёта).

15 лютага 1968 года С. М. Гудзімаў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені[2].

Памяць правіць

У Пружанах імем Гудзімава названая вуліца, пастаўлены помнік у гарадскім скверы.

Зноскі

  1. У небе над Пружанамі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 152.
  2. а б К. Б. Стрельбицкий. Памятник Степану Митрофановичу Гудимову в Пружанах, историческая справка (руск.). Музей авиационной техники-Боровая (22 студзеня 2011).

Літаратура правіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. — 456 с., іл. — ISBN 5-85700-094-7.

Спасылкі правіць