Сцяпан Фёдаравіч Шутаў

Сцяпа́н Фё́даравіч Шу́таў (30 студзеня (паводле старога стылю 17 студзеня) 1902, маёнтак Скубейкава, Бабруйскі павет, Мінская губерня — 17 красавіка 1963, Кіеў, Украіна) — удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, камандзір 20-й гвардзейскай танкавай брыгады (5-ы гвардзейскі танкавы корпус), палкоўнік, двойчы Герой Савецкага Саюза 1944.

Сцяпан Фёдаравіч Шутаў
Дата нараджэння 17 (30) студзеня 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 1963(1963-04-17)[1] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў танкавыя войскі СССР
Гады службы 19181921, 19241944
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка» Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў маёнтку Скубейкава, Бабруйскі павет, Мінская губерня (цяпер вёска Дварэц у Глускім раёне Магілёўскай вобласці). З беларускай сялянскай батрацкай сям’і. У складзе чырвонагвардзейскіх і партызанскіх аддзелаў удзельнічаў у баях супраць нямецкіх і польскіх войскаў у Беларусі. З 1924 года член ВКП(б), па партмабілізацыі накіраваны ў шэрагі Чырвонае Арміі.

У 1927 годзе скончыў Аб’яднаную ваенную школу імя УЦВК, у 1930 — Ваенна-палітычныя курсы, у 1932 — Ленінградскія бранетанкавыя курсы ўдасканалення, у 1937 — акадэмічныя курсы ўдасканалення пры Ваеннай акадэміі механізавання і матарызацыі і ў 1943 — акадэмічныя курсы ўдасканалення каманднага складу. Да вайны камандаваў танкавай ротай, батальёнам.

Вялікую Айчынную вайну пачаў камандзірам танкавага батальёну, ваяваў на Заходнім, Волхаўскім, Варонескім, 1-м і 2-м Украінскіх франтах у пасадах камандзіра батальёна, танкавага палка, брыгады, намесніка камандзіра 9-го гвардзейскага механізаванага корпуса. Удзельнічаў у бітве пад Масквой, на Курскай Дузе, фарсіраваў Днепр, вызваляў Кіеў. За фарсіраванне Дняпра і вызваленне Кіева, за ўмелае кіраўніцтва брыгадай і выяўленыя пры гэтым гераічнасць і мужнасць 10 студзеня 1944 г. ганараваны званнем Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалём «Залатая Зорка» (№ 2158[2]). Другой «Залатой Зоркай» быў узнагароджаны за ўзорнае выкананне заданняў камандавання падчас Яска-Кішынёўскай аперацыі 13 верасня 1944 г. У адным з баёў быў цяжка паранены ў руку і пасля яе ампутацыі ў верасні 1944 выйшаў у адстаўку. Быў узнагароджаны таксама яшчэ адным Ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга і медалямі.

Жыў у Кіеве, дзе і памёр пасля цяжкай хваробы. Пахаваны тамсама на Байкавых могілках.

Памяць правіць

Бронзавы бюст двойчы Героя Савецкага Саюза Шутава ўсталяваны на яго радзіме ў пасёлку Глуск, яго імем названая вуліца Вуліца Сцяпана Шутава ў Маскве і Кіеве, а таксама цеплаход «Сцяпан Шутаў» у Верхнедняпроўскім рачным параходстве[3].

Зноскі

  1. а б Шутов Степан Фёдорович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1
  3. Гладков Василий Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 148. — 737 с.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 490. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
  • Навечно в сердце народном, 2-е изд. — Минск: Главн. ред. Белорус. Сов. энциклопедии, 1977.

Спасылкі правіць