Сцяфан Кульчыцкі

Сцяфан Кульчыцкі (7 лістапада 1879, в. Дамавіцк, Ігуменскі павет, Мінская губерня1 лістапада 1937, Мінск) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, протаіерэй Мінскай епархіі.

Сцяфан Кульчыцкі

Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]
Дзейнасць святар
Месца працы
Нараджэнне 7 лістапада 1879(1879-11-07)
Смерць 1 лістапада 1937(1937-11-01) (57 гадоў)
Бацька Іаан Кульчыцкі[d]

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 7 лістапада 1879 года ў в. Дамавіцк Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці). Сын Іаана Кульчыцкага. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1904). Выкладаў у мужчынскай гімназіі і рэальным вучылішчы ў Рэвелі.

7 чэрвеня 1904 года рукапакладзены ў іерэя. З 31 жніўня 1904 года служыў у царкве Св. Марыі Магдаліны пры духоўным жаночым вучылішчы ў мястэчку Парычы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці), выкладаў Закон Божы. З 1907 года — святар Мінскага Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора, выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі. З 6 кастрычніка 1908 года і да 1916 года — ключар сабора, член Мінскага епархіяльнага рэвізійнага камітэта. Узнагароджаны санам протаіерэя (1914).

Удзельнік з'езда Беларускага праваслаўнага духавенства ў Маскве (1917). Прадстаўляў святарства Мінскай епархіі на Памесным саборы Рускай праваслаўнай царквы ў 1917—1918 гадах. З красавіка 1918 года ўвайшоў у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, працаваў у Камісіі па міжнародных справах. Абраны ў выканаўчы камітэт Мінскага беларускага прадстаўніцтва. У 1926 годзе служыў у Петрапаўлаўскім саборы ў Мінску. Удзельнік з'езда прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства і вернікаў Мінскай епархіі 9—10 жніўня 1927 года. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (1927). У 1930-х гадах — святар царквы Св. Марыі Магдаліны ў Мінску.

Арыштаваны 28 ліпеня 1937 года ў Мінску. Асуджаны 25 кастрычніка 1937 года тройкай НКУС за «антысавецкую дзейнасць» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 1 лістапада 1937 года ў Мінску ў турме НКУС Рэабілітаваны 25 сакавіка 1989 года пракуратурай БВА.

Зноскі

Літаратура правіць