Сціклева (заказнік)

біялагічны заказнік у Беларусі

Сці́клева — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ва ўсходняй частцы г. Мінска. Заснаваны 29 снежня 2001[1] года на тэрыторыі Мінскага раёна Мінскай вобласці для аховы ў натуральным стане участкаў каштоўных лясных фармацый  (руск.) з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. 3 красавіка 2012 года разам з праектуемым мікрараёнам Зялёны Бор далучаны да Партызанскага раёна Мінска[2].

Сціклева
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьПартызанскі раён, Мінск
Плошча 412 га
Дата заснавання 29 снежня 2001
physical
Сціклева
Сціклева
physical
Сціклева
Сціклева
Катэгорыя на Вікісховішчы

Плошча заказніка складае 412 га. Рэльеф дэнудацыйнага тыпу  (руск.) ў межах Мінскага канцова-марэннага ўзвышша акругі Беларускай грады. Глебы дзярнова-падзолістыя флювіягляцыяльнага паходжання, пясчаныя і супясчаныя на лёгкіх лёсападобных суглінках. Расліннасць пераважна лясная хваёвая.

У флоры 370 відаў сасудзістых раслін, з іх у Чырвонай кнізе: купальнік горны, пярэсна еўрапейская, лілея паўночная, лілея кучаравая. Шмат лекавых, харчовых, кармавых, меданосных, дэкаратыўных раслін. У фаўне 7 відаў амфібій і рэптылій, 70 — птушак (у Чырвонай кнізе пустальга звычайная), 13 — сысуноў.

Зноскі

Літаратура правіць