Сынкавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Сы́нкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Елка.

Сынкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Зэльвенскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Елка
Дата ўтварэння 31 сакавіка 1967
Насельніцтва (2009) 960
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 31 сакавіка 1967 года ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці БССР з часткі Пляцяніцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Елка, Казловічы, Сынкавічы, Шулякі, Ярнева). Цэнтр — вёска Сынкавічы[1]. 7 кастрычніка 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Елка. 24 жніўня 1981 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чырвонасельскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Дзешкавічы, Драпаўцы, Зялёная Рошча, Раўтовічы, Чырвонае Сяло і хутар Франкова)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 960 чалавек[3], з іх 90,6 % — беларусы, 3,9 % — палякі, 3,8 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.