Сысо́ла (руск.: Сысо́ла[1][2]) — рака ў Расіі, у Рэспубліцы Комі, левы прыток ракі Вычагда (басейн Паўночнай Дзвіны).

Сысола
комі Сыктыв, Сыктыл, руск. Сысола
Характарыстыка
Даўжыня 487 км
Басейн 17 200 км²
Расход вады каля 33 м³/с (за 318 км ад вусця)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Паўночныя Увалы
 • Каардынаты 59°55′53″ пн. ш. 51°49′42″ у. д.HGЯO
Вусце Вычагда
 • Месцазнаходжанне Сыктыўкар
 • Каардынаты 61°41′15″ пн. ш. 50°50′32″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Вычагда → Паўночная Дзвіна → Белае мора → Паўночны Ледавіты акіян
Краіна
Рэгіён Рэспубліка Комі
Код у ДВР 03020200112103000018563
physical
Сысола
Сысола
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 487[3] км, плошча вадазбору 17 200[3] км². Сярэдні расход вады за 318 км ад вусця каля 33 м³/с. Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Разводдзе з 2-й паловы красавіка да сярэдзіны чэрвеня. Замярзае ў канцы кастрычніка — лістападзе, адкрываецца ў канцы красавіка — пачатку траўня.

Найбуйнейшыя прытокі — Ком, Тыб’ю, Вялікая Візінга (левыя); Ныдым, Лэп’ю, Поінга (правыя).

Сысола пачынаецца на Паўночных Увалах, на мяжы Рэспублікі Комі і Кіраўскай вобласці. У месцы ўпадзення Сысолы ў Вычагду знаходзіцца сталіца Рэспублікі Комі — горад Сыктыўкар. Рака суднаходная на адлегласці 323 км ад вусця (да сяла Койгарадок)[3].

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 411. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. Фасмер М. Р. Этимологический словарь русского языка. — М.: Прогресс, 1964—1973. (руск.)
  3. а б в Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 411. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць