Сьера-Невада (Іспанія)

Сье́ра-Нева́да[1] (ісп.: Sierra Nevada — «снежны хрыбет») — горны хрыбет на поўдні Пірэнейскага паўвострава, частка Кардыльеры-Бетыкі. Знаходзіцца на тэрыторыі Андалусіі, Іспанія. Самая высокая кропка — гара Муласен, 3478 м.

Сьера-Невада
37°05′ пн. ш. 3°10′ з. д.HGЯO
Краіна
Размяшчэннепоўдзень Пірэнейскага паўвострава 
Горная сістэмаКардыльера-Бетыка 
Даўжыня80 км
Шырыня15—30 км
Найвышэйшая вяршыняМуласен 
Вышыня3478 м 
Сьера-Невада (Іспанія) (Іспанія)
Сьера-Невада (Іспанія)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Даўжыня хрыбта каля 80 км, шырыня — ад 15 да 30 км. Распасціраецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Значная частка хрыбта мае вышыню больш за 3 тыс. м. На гары Муласен знаходзіўся самы паўднёвы у Еўропе ледавік Караль-дэ-ла Велета, які растаў у 1913 годзе.

Ад паўднёвага схілу хрыбта адыходзяць некалькі адгор’яў, падзеленых рачнымі цяснінамі — горная краіна Альпухара. На больш стромкім паўночным хрыбце бярэ пачатак Хеніль (прыток Гвадалквівіра).

Геалогія правіць

Хрыбет Сьера-Невада быў сфармаваны ў альпійскі арагенез, у працэсе якога таксама сфармаваліся еўрапейскія Альпы і горы Атлас на захадзе паўночнай Афрыкі. Сённяшняе аблічча горы набылі ў трацічны перыяд (ад 65 да 1,8 млн гадоў назад) пры сутыкненні Афрыканскай і Еўразійскай кантынентальных пліт.

Хрыбет складзены даламітамі, вапнякамі і крышталічнымі сланцамі. Каля горада Алькіфе — радовішча жалезных руд.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Сье́ра-Нева́да // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 327. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сье́рра-Нева́да // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 462. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Сье́рра-Нева́да // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 404. — 538 с. — 100 000 экз.
  • Сье́рра-Нева́да // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 651. — 800 с. — (Словари но­вого века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
  • Сье́рра-Нева́да // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 148. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)

Спасылкі правіць