Сэмюэль Уоліс (англ.: Samuel Wallis, 23 красавіка 1728 г. — 21 студзеня 1795 г.) — брытанскі мараплавец, даследчык Ціхага акіяна.

Сэмюэль Уоліс
Род дзейнасці мараплавец
Дата нараджэння 23 красавіка 1723(1723-04-23)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1795(1795-01-21)[3][4] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Падданства Вялікабрытанія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сэмюэль Уоліс нарадзіўся 23 красавіка 1728 г. у парафіі Лантэглас каля мястэчка Кэмелфорд у Карнуоле ў беднай шляхетнай сям’і. У 1744 г. пачаў кар’еру ў ваенна-марскім флоце Вялікабрытаніі ў якасці мічмана (гл. Ад’ютант). Удзельнічаў у войнах 17441749 і 17561763 гг. з Францыяй, даслужыўся да звання капітана.

У 1766 г. быў адазваны з ваеннай службы для ўдзелу ў экспедыцыі ў Ціхі акіян як капітан судна «Дэльфін», якое павінна было суправаджаць карабель «Ластаўка» на чале з больш вопытным мараплаўцам Філіпам Картэрэтам. Абодва капітаны мелі патаемны загад шукаць кантынент Terra Australis Incognita.

«Дэльфін» і «Ластаўка» пакінулі Плімут у жніўні 1766 г., перасеклі Атлантычны акіян і ў красавіку 1767 г. праз Магеланаў праліў увайшлі ў Ціхі акіян. З-за дрэннага надвор’я караблі разышліся, і Уоліс быў вымушаны весці далейшыя даследаванні самастойна.

18 чэрвеня 1767 г. на гарызонце з’явіліся захмараныя горы. Маракі прынялі іх за кантынент, які шукалі. Аднак гэта быў адкрыты імі востраў Таіці. У выніку непаразумення паміж камандай «Дэльфіна» і тубыльцамі ўзнікла сутычка, пад час якой Уоліс аддаў загад страляць з гармат. Але пасля прымірэння брытанцы здолелі сысці на бераг і атрымаць шчыры прыём ад таіцян.

Пасля даследавання Таіці і суседняга Мурэа Уоліс накіраваў судна да Марыянскіх астравоў. 16 жніўня 1767 г. адкрыў востраў Увеа, які атрымаў яго імя.

Падарожжа па Ціхаму акіяну скончылася візітам у Галандскую Ост-Індыю (сучасную Інданезію). У Батавіі сярод экіпажа пачалася эпідэмія дызентэрыі, што вымусіла спыніцца на больш працяглы час, чым меркавалася. Праз Індыйскі акіян, мыс Добрай Надзеі і Атлантычны акіян Уоліс і яго судна вярнуліся ў Вялікабрытанію.

Пасля экспедыцыі Уоліс адышоў ад спраў. У канцы жыцця працаваў дробным чыноўнікам у Адміралцействе. Памёр 21 студзеня 1795 г. у Лондане.

Адкрыцці правіць

Місія Сэмюэля Уоліса стала вызначальнай для далейшых даследаванняў і пошукаў на поўдні Ціхага акіяна. На аснове яго рапартаў была падрыхтавана экспедыцыя Джэймса Кука.

Памяць правіць

Імя Уоліса носіць адкрыты ім востраў у Ціхім акіяне.

Зноскі

  1. Samuel Wallis // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France Samuel Wallis // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Samuel Wallis // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Samuel Wallis // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.

Спасылкі правіць