Сэ Хэ (кіт. трад. 謝赫, спр. 谢赫, піньінь Xiè Hè; V стагоддзе) — кітайскі мастак-партрэтыст і тэарэтык жывапісу V стагоддзя. Заснавальнік тэарэтычнай эстэтыкі кітайскага жывапісу.

Сэ Хэ
Дата нараджэння V стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці VI стагоддзе
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацкі крытык, мастак

Ніводнага жывапіснага твора Сэ Хэ не захавалася, і сёння немагчыма ўявіць у якой манеры ён працаваў. У гісторыі кітайскага мастацтва ён праславіўся не сваім жывапісам, а невялікім тэарэтычным трактатам.

У эстэтычнай тэорыі кітайскай жывапісу, багатай крыніцамі трактат Сэ Хэ «Нататкі аб катэгорыях старадаўняга жывапісу» («Гухуа піньлу»), з’яўляецца адной з першых прац, якая шмат у чым вызначыла формы далейшага развіцця мастацкай крытыкі.

У трактаце былі сфармуляваны 6 законаў жывапісу (люфа), якія вызначылі кірунак усяго наступнага развіцця эстэтыкі кітайскага жывапісу, якая ў той ці іншай форме развівала і каментавала гэтыя шэсць законаў. У кітайскую навуку аб жывапісе былі ўведзены асноўныя эстэтычныя катэгорыі, якімі карысталіся ўсе далейшыя тэарэтыкі мастацтва:

  • пінь — клас або катэгорыя;
  • фа — закон, прынцып;
  • цыюнь — адухоўлены рытм;
  • шэндун — жывы рух;
  • гуфа — структурны метад карыстання пэндзлем;
  • ін’усесян — адпаведнасць малюнка аб’екта;
  • цзін’інвэйчжы — размяшчэнне частак скрутка;
  • суйлэйфуцай — адпаведнасць колеру роду рэчаў;
  • чуаньімосэ — прытрымліванне традыцыі, капіраванне ўзораў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).