Сядзіба Багдановічаў (Абадоўцы)

Абадоўская сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры эклектыкі ў в. Абадоўцы Вілейскага раёна. Пабудавана ў другой палове XIX ст. Належала Багдановічам.

Сядзіба
Абадоўская сядзіба
Краіна  Беларусь
Вёска
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы другая палова XIX ст.

Архітэктура правіць

 
Руіны вінакурні

Уключала сядзібны дом, парк, 2 сажалкі, сад, вінакурны завод, прыёмнік спірту, склад сыроў, гараж, рымарскія, стайні, кароўнік, кузню, малочню, ток, куратнік, флігель, аранжарэю, пабудаваныя з бутавага каменю і цэглы. Сядзібны дом — доўгі 1-павярховы драўляны будынак з мансардай. На цокалі, які захаваўся ад сядзібнага дома, пабудаваны склеп.

Парк правіць

 
Капліца-пахавальня Багдановічаў

Парк абкружаны па перыметры алеямі. Аснову яго кампазіцыі складалі невялікія паляны і групы дрэў, з паўночнага боку размяшчаліся сады. Да садоў прымыкалі прыродныя драўняныя пасадкі. У адной з іх знаходзіцца сямейны магільны склеп-капліца сярэдзіны XIX ст., пабудаваны ў формах неаготыкі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць