Сялецкі сельсавет (Мсціслаўскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Сяле́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Сялец.

Сялецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мсціслаўскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сялец
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 28 лістапада 2017
Насельніцтва (2009) 866
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дудчыцкі сельсавет у складзе Мсціслаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лапаціна (Мсціслаўскі раён). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1963 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сялец, сельсавет перайменаваны ў Сялецкі[1]. 20 лістапада 2013 года ў склад Мазалаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Вялікая Зяціца, Галкавічы, Жыгалава і Лар’янава)[2]. 28 лістапада 2017 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Краснагорскага сельсавета[3].

Населеныя пункты правіць

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў:

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) складала 866 чалавек[4], з іх 94,9 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,8 % — армяне[5].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.