Сялява (возера)

возера

Сяля́ва[2][3] — адно з найбуйнейшых азёраў на паўночным усходзе Беларусі, размешчана на тэрыторыі Крупскага раёна Мінскай вобласці ў басейне ракі Лукомка (прыток Заходняй Дзвіны) за 20 км на поўнач ад горада Крупкі.

Сялява
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 167,7[1] м
Даўжыня 15 км
Шырыня 3 км
Плошча 15 км²
Аб’ём 0,0948 км³
Даўжыня берагавой лініі 44,3 км
Найбольшая глыбіня 17,6 м
Сярэдняя глыбіня 6,3 м
Гідралогія
Салёнасць 0,2 ‰
Празрыстасць 3 м
Басейн
Плошча вадазбору 324 км²
Упадаюць рэкі Высокая, Ракітаўка, ручаі
Выцякаюць пратока ў возера Абіда
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Сялява (Беларусь)
Сялява
Сялява
Сялява (Мінская вобласць)
Сялява
Сялява
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Возера Сялява з’яўляецца азёрным вадасховішчам, узнікшым на месцы азёр Сялява і Рабца пры будаўніцтве плаціны Сяляўскай ГЭС на рацэ Югна ў 1965 годзе[4]. Плошча паверхні возера каля 15 км², з іх прыкладна дзве траціны — паўднёвы плёс (уласная тэрыторыя возера Сялява), адна трэць — паўночны плёс (тэрыторыя возера Рабца). У цэнтральнай частцы возера знаходзяцца тры выспы, самая буйная з якіх мае плошчу каля 200 гектараў. Даўжыня возера 15 км, найбольшая шырыня 3 км. Найбольшая глыбіня дасягае 17,6 м.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 6—8, на поўначы 3—5 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія і пясчаныя. Месцамі берагі забалочаныя. Ложа возера да глыбіні 4—6, у асобных месцах да 10 метраў, выслана пясчана-галечнымі, пясчанымі і апясчаненымі адкладамі, глыбей — сапрапелем.
Возера эўтрофнае, праточнае. У возера ўпадаюць рэкі Высокая і Ракітаўка, пратока з возера Худавец[1], ручаі і меліярацыйныя каналы. На поўначы Сялява злучана шырокай пратокай з возерам Абіда. Зарастае слаба.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, акунь, плотка, мянтуз і іншыя віды рыб.

Каля возера вёскі Баркі, Высокае, Прошыка, Старожышча, Худава, Дубы, Гузовіна, Янаўшчына, аграгарадок Калодніца. Возера ўваходзіць у склад ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Сялява»[5][6].

Сярод мясцовых жыхароў існуе легенда што 28 жніўня 1942 года ў возера Сялява зваліўся бамбардзіроўшчык Пе-8, які перавозіў у Англію 4 тоны золата ў якасці перадаплаты за пастаўкі па ленд-лізу[7].

Зноскі

  1. а б Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  2. БелЭн 2002.
  3. ЭПБ 1986.
  4. Возера Сялява Архівавана 8 снежня 2012.
  5. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 25.02.1993 № 99 "Об образовании Государственного ландшафтного заказника «Селява» (руск.)
  6. Ландшафтные заказники Архівавана 27 сакавіка 2012. (руск.)
  7. Есть ли золото на дне Селявы? (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць