Сялянская доля

газета

«Сяля́нская до́ля»[1][2] — газета аргнізацыі «Беларускае працоўнае сялянства». Выдавалася ў чэрвені 1921 — красавіку 1922 года ў горадзе Каўнас (Літва) на беларускай мове, выходзіла нерэгулярна.

«Сялянская доля»
Тып газета
Краіна
Заснавана чэрвень 1921
Спыненне публікацый красавік 1922
Мова беларуская
Галоўны офіс

Рэдакцыя газеты стаяла на пазіцыях непадзельнасці і незалежнасці Беларусі, прапаведвала ідэю сацыяльнага і нацыянальнага самаўсведамлення сялянства, гуртавання яго сіл на вызваленчую барацьбу супраць польскай акупацыі. Асобныя публікацыі скіраваны на барацьбу за нзалежнасць Беларусі. Аддавала ўвагу выбарам у Віленскі сойм, пытанню далучэння Віленшчыны да Польшчы. Змясціла рэзалюцыі 1-й Усебеларускай канферэнцыі (верасень 1921 г., Прага), дэкларацыю ўрада БНР у сувязі з 4-й гадавінай абвяшчэння суверэнітэту Беларусі, матэрыялы пра кааперацыйны рух і школьнае пытанне. Друкавала творы П. В. Мядзёлкі, А. Смаленца, І. Дварчаніна (пад псеўд. І. Гудок), В. Мурашкі (В. Маслоўскай), В. Ластоўскага (пад псеўд. Юрый В.), Т. Грыба (пад псеўд. А. Небарака), М. Бяздольнага. Выйшла 7 нумароў.

Зноскі

Літаратура правіць