Сямя́нка[1][2], се́мячка[3][4] — аднанасенны плод пакрытанасенных раслін, утвораны двума або некалькімі пладалісцікамі, з тонкім скурыстым каляплоднікам, што лёгка аддзяляецца ад насення. Тыповая сямянка — плод складанакветных, напрыклад, сланечніка. Часам на сямянках утвараюцца крылападобныя вырасты, чубкі, кручочкі, якія спрыяюць іх распаўсюджванню.

Сямянка з чубком дзьмухаўца лекавага.

Зноскі

Літаратура правіць