Сямён Генадзевіч Шасцілоўскі

беларускі футбаліст

Сямён Шасцілоўскі (нар. 30 мая 1994, Фаніпаль) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра».

Футбол
Сямён Шасцілоўскі
Поўнае імя Сямён Генадзевіч Шасцілоўскі
Нарадзіўся 30 мая 1994(1994-05-30)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 88 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Шахцёр
Нумар 4
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2017 Беларусь Дынама (Мінск) 1 (0)
2011   Беларусь Дынама-2 (Мінск) 10 (1)
2012   Беларусь Бяроза-2010 19 (1)
2013—2014   Беларусь Бяроза-2010 25 (1)
2015—2017   Беларусь Гарадзея 44 (1)
2018—2020 Беларусь Гарадзея 55 (0)
2020—2022 Беларусь Славія (Мазыр) 49 (5)
2023— Беларусь Шахцёр (Салігорск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (0)
2012 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2013—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 31 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 снежня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 кастрычніка 2016

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскага «Дынама», у першай палове 2011 года выступаў за фарм-клуб «Дынама-2», пасля далучыўся да дубля. 27 лістапада 2011 года ў матчы апошняга тура супраць «Мінска» (3:4) дэбютаваў за асноўную каманду «Дынама» ў Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.

Сезон 2012 правёў у арэндзе ў клубе Першай лігі «Бяроза-2010». У першай палове 2013 года гуляў за дубль «Дынама», таксама правёў адзін матч у Лізе Еўропы. Улетку 2013 года ізноў адправіўся ў «Бярозу-2010», але хутка атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У сезоне 2014 заставаўся ў «Бярозе-2010», дзе стаў трывалым іграком асновы. Сезон 2015 пачаў у складзе «Дынама», але гуляў толькі за дубль. У ліпені 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[3], якой дапамог па выніках сезона выйсці ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2016 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дынама», але неўзабаве арэнда была падоўжана на ўвесь сезон 2016[4]. Сезон 2016 распачаў у якасці іграка асновы «цукровых», але ўлетку згубіў месца ў складзе. Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года вярнуўся ў Мінск[5]. У студзені 2017 года, падпісаўшы новы кантракт з «Дынама», зноў адправіўся ў арэнду ў «Гарадзею»[6]. У сезоне 2017 па чарзе выхадзіў на поле і сядзеў на лаўцы запасных.

У лістападзе 2017 года вярнуўся ў «Дынама»[7], аднак у студзені 2018 года зноў стаў трэніравацца з «Гарадзеяй»[8]. У лютым 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з клубам[9]. У пачатку сезона 2018 пераважна заставаўся на лаўцы запасных, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе каманды. З чэрвеня па жнівень 2019 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуў месца ў аснове.

У верасні 2020 года перайшоў у мазырскую «Славію»[10]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды, толькі часам адсутнічаў з-за траўм. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клуб[11].

У снежні 2022 года падпісаў двухгадовае пагадненне з салігорскім «Шахцёрам»[12].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыйных турнірах чэмпіянату Еўропы.

9 верасня 2013 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Францыі (1:2). Пазней здолеў замацавацца ў зборнай як асноўны цэнтральны абаронца. Прымаў удзел у Кубках Садружнасці 2014 і 2015 у Санкт-Пецярбургу, турнір 2016 года быў вымушаны прапусціць з-за траўмы.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 (1) Д3 Дынама-2   10 1
2011 (2) Д1 Дынама   1 0
2012 Д2 Бяроза-2010   19 1
2013 (1) дубль Дынама   17 1
2013 (2) Д2 Бяроза-2010   1 0
2014 Д2 Бяроза-2010   24 1
2015 (1) дубль Дынама   14 1
2015 (2) Д2 Гарадзея   13 1
2016 Д1 Гарадзея   16 0
2017 Д1 Гарадзея   15 0
2018 Д1 Гарадзея   20 0
2019 Д1 Гарадзея   16 0
2020 (1) Д1 Гарадзея   19 0
2020 (2) Д1 Славія   5 1
2021 Д1 Славія   23 0
2021 Д1 Славія   21 4

Зноскі

Спасылкі правіць