Сяргей Іванавіч Назараў

Сяргей Іванавіч Назараў (14 кастрычніка 1928, в. Барадзіно, Дубровенскі раён, Аршанская акруга — 11 жніўня 1999) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1974), акадэмік УАСНГІЛ (1988), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992).

Сяргей Іванавіч Назараў
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1928(1928-10-14)
Месца нараджэння в. Барадзіно, Дубровенскі раён
Дата смерці 11 жніўня 1999(1999-08-11) (70 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера механізацыя сельскай гаспадаркі
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне акадэмік УАСГНІЛ, акадэмік ААН РБ
Альма-матар Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1953 годзе. У 1958—1961 гг. працаваў на Магілёўскай абласной сельскагаспадарчай станцыі, з 1961 г. — у Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай нечарназёмнай зоны СССР у Мінску. Працуе загадчыкам аддзела, з 1968 г. становіцца намеснікам дырэктара. З 1980 па 1992 - рэктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, з 1992 па 1999 - начальнік Галоўнага ўпраўлення кадраў і аграрнай адукацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

С. І. Назараў напісаў працы па тэхніцы і тэхналогіі ўнясення мінеральных і арганічных угнаенняў. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана больш як 20 сельскагаспадарчых машын, якія выпускаюцца прамысловасцю Беларусі[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалямі.

Навуковыя працы правіць

  • Назаров, С. И. Механизация заготовки и внесения в почву удобрений / С. И. Назаров, А. Б. Дубов; ЦНИИ механизации и электрификации сел. хоз-ва Нечернозем. зоны СССР. — Минск: Урожай, 1964. — 71 с.
  • Назаров, С. И. Рациональные способы использования жидких органических удобрений, торфа и излишков соломы в растениеводстве / С. И. Назаров, С. И. Балахонов, Т. В. Парамонова. — Мн., 1977. — 48 с.
  • Назаров, С. И. Закономерности сопротивления почвы подпружиненным деформатором / С. И. Назаров, А. В. Клочков // Вестн. с.-х. науки. 1989. № 8. С. 74–80.
  • Назаров, С. И. Механизация обработки и внесения органических удобрений : учебное пособие / С. И. Назаров, В. А. Шаршунов. — Мн., 1993. — 296 с.
  • Назаров, С. И. Механизация уборки и послеуборочной обработки семян кормовых культур и трав : учебное пособие / С. И. Назаров, В. А. Шаршунов. — Мн., 1997. — 379 с.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Назараў Сяргей Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Т. 11. — С. 216.