Сяргей Іванавіч Сікорскі

савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч

Сярге́й Іва́навіч Сіко́рскі (11 верасня 1907, Бабруйск — 28 красавіка 1960, Мінск) — савецкі партыйны і ваенны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (01.01.1944[1]).

Сяргей Іванавіч Сікорскі
Сцяг Міністр унутраных спраў БССР
24 лютага 1958 — 28 красавіка 1960
Папярэднік Міхаіл Іванавіч Баскакаў
Пераемнік Аляксандр Нічыпаравіч Аксёнаў
Сцяг Першы сакратар Магілёўскага абкама КП Беларусі
19 ліпеня 1950 — 6 лютага 1958
Папярэднік Іван Карасёў
Пераемнік Канстанцін Мацюшэўскі
Сцяг Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Сцяг
20 ліпеня 1944 — 1946
Папярэднік Канстанцін Длугашэўскі
Пераемнік Фёдар Сіляеў
Сцяг Першы сакратар падпольнага Брэсцкага абкама КПСС
красавік 1943 — ліпень 1944
Папярэднік Міхаіл Тупіцын
Пераемнік Міхаіл Тупіцын
Нараджэнне 29 жніўня (11 верасня) 1907(1907-09-11)
Смерць 28 красавіка 1960(1960-04-28) (52 гады)
Месца пахавання
Веравызнанне атэізм
Партыя
Дзейнасць ваенны, палітык
Ваенная служба
Гады службы 19291930, 19411944
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў партызаны
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Бітвы Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль «За абарону Масквы»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 11 верасня 1907 года ў Бабруйску.

Працаваў рабочым, старшынёй калгаса, дырэктарам МТС. У 1929—1930 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. У 1937 годзе скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі. Працаваў інструктарам ЦК КП(б)Б, з 1939 года — сакратаром па кадрам Брэсцкага абкама КП(б)Б.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны С. І. Сікорскі па заданню ЦК КП(б)Б займаўся арганізацыяй падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці, а з лістапада 1942 г. прызначаны ўпаўнаважаным ЦК КП(б)Б па Брэсцкай вобласці. З красавіка 1943 года — адначасова сакратар Брэсцкага падпольнага абкама партыі і камандзір Брэсцкага партызанскага злучэння.

Пасля вайны С. І. Сікорскі на адміністрацыйных і гаспадарчых пасадах — сакратар Баранавіцкага абкама ЦК КП(б)Б, намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР, 1-ы сакратар Магілёўскага абкама КПБ, міністр унутраных спраў БССР у 1958—1960 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1954 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1954 года. Выбіраўся членам ЦК КПБ з 1952 года.

Памёр 28 красавіка 1960 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Узнагароды правіць

Памяць правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Сікорскі Сяргей Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 374. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 14, 33, 34, 99, 102—104. — 271 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0836-4. (руск.)

Спасылкі правіць