Сяргей Адамавіч Гусак

Сяргей Адамавіч Гусак (2 красавіка 1930, в. Іванкаўшчына, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — 19 снежня 1969) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1965), дацэнт (1969). Брат фізіка Мікалая Гусака і матэматыка Аляксея Гусака.

Сяргей Адамавіч Гусак
Дата нараджэння 2 красавіка 1930(1930-04-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 снежня 1969(1969-12-19) (39 гадоў)
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, дырэктар школы, крытык, літаратуразнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт, 1955; аспірантура, 1960).

Працаваў у газеце «Сельская праўда» (1953—1955, карэктар, стыльрэдактар, літаратурны работнік), Жалудоцкай школе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, Воўчынскай школе Камянецкага раёна і Малазводскай школе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (1955—1958, настаўнік беларускай мовы і літаратуры), Высокаўскім раённым аддзеле народнай адукацыі Брэсцкай вобласці (1958—1959, загадчык аддзела), Навукова-даследчым інстытуце педагогікі Міністэрства асветы Беларускай ССР (1960—1962, старшы навуковы супрацоўнік), Міністэрстве асветы Беларускай ССР (1962—1965, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1965—1968, дацэнт кафедры беларускай літаратуры), Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (01.10.1968-19.12.1969, рэктар).

Навуковыя інтарэсы: праблемы сучаснай беларускай прозы.

Літаратура правіць

  • Творчество Алексея Кулаковского : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / С. А. Гусак. — Минск, 1965.
  • Гусак Сяргей Адамавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Минск, 1997. — Т. 5. — С. 541.
  • Гусак Сяргей Адамавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2001 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 13.
  • Тры браты — тры вучоныя / М. Капач // Памяць : Мазыр. Мазырскі раён. — Мінск, 1997. — С. 514—515.