Сяргей Адамавіч Кавалёў

савецкі дысідэнт, праваабаронца і грамадскі дзеяч

Сяргей Адамавіч Кавалёў (руск.: Сергей Адамович Ковалёв, 2 сакавіка 1930, Сярэдзіна-Буда, Сумская вобласць, Украіна — 9 жніўня 2021, Масква) — савецкі дысідэнт, праваабаронца, грамадскі дзеяч. Першы ўпаўнаважаны па правах чалавека ў Расійскай Федэрацыі (1994—1995). Адзін з аўтараў расійскай Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна (1991 год) і 2-й главы Канстытуцыі Расіі — «правы і свабоды чалавека і грамадзяніна» (1993). Быў старшынёй Расійскага гісторыка-асветніцкага і праваабарончага таварыства «Мемарыял», прэзідэнт арганізацыі «Інстытут правоў чалавека».

Сяргей Адамавіч Кавалёў
руск.: Сергей Адамович Ковалёв
Род дзейнасці палітык, праваабаронец, біяфізік
Дата нараджэння 2 сакавіка 1930(1930-03-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 жніўня 2021(2021-08-09)[2] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна Order of the Cross of Terra Mariana, 3rd Class Recipient of the Order of Tomáš Garrigue Masaryk, 2nd class Grand Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland Commander's Grand Cross of the Order of the Gediminas January 13th commemorative medal

Прэмія Бруна Крайскага[d]

прэмія «Чалавек чалавеку»[d] (1994)

прэмія Улафа Пальмэ[d] (2004)

прэмія Тэадора Гекера[d] (1995)

медаль гёзаў[d] (1998)

прэмія ПАСЕ «Правы чалавека»[d]

Нюрнбергская міжнародная прэмія ў галіне правоў чалавека[d] (1995)

прэмія Віктара Голанца[d] (2005)

прэмія Хайнца Р. Пейгелса ў галіне правоў чалавека для вучоных[d] (1996)

узнагароды Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя[d]

прэмія Карла Асецкага[d] (2000)

ганаровы доктар Эсэкскага ўніверсітэта[d] (1996)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. У 1932 годзе яго сям’я пераехала пад Маскву, у пасёлак Падліпкі. У 1954 годзе скончыў біялагічны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава. Біяфізік, займаўся вывучэннем клеткавых мембран, спецыяліст у галіне нейронных сетак.

Жыў і працаваў у Маскве. Апублікаваў больш за 60 навуковых прац; у 1964 годзе атрымаў вучоную ступень кандыдата біялагічных навук, абараніўшы дысертацыю па тэме «Электрычныя ўласцівасці міакардыяльных валокнаў сэрца жабы»[4]. У 1964—1969 гадах працаваў у МДУ загадчыкам аддзела матэматычных метадаў у біялогіі міжфакультэцкай лабараторыі (лабараторны корпус «А»)[4].

Кавалёў пачаў займацца грамадскай дзейнасцю з сярэдзіны 1950-х гадоў — ён браў удзел у барацьбе супраць «вучэння Лысенкі», прызнанага пасля антынавуковым. Абараняў генетыку.

Праваабарончая дзейнасць правіць

У 1966 годзе арганізаваў у Інстытуце біяфізікі збор подпісаў пад зваротам у прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР у абарону А. Сіняўскага і Ю. Даніэля, якія былі асуджаныя па арт. 70 («антысавецкая прапаганда») за публікацыю сваіх мастацкіх твораў за мяжой[5]. У 1969 годзе звольнены з пасады загадчыка аддзела матэматычных метадаў у біялогіі міжфакультэцкай лабараторыі МДУ[5]. З 1968 года стаў актыўным удзельнікам руху ў абарону правоў чалавека ў СССР. У маі 1969 года ўвайшоў у склад «Ініцыятыўнай групы абароны правоў чалавека ў СССР» — першай незалежнай праваабарончай грамадскай асацыяцыі ў краіне. З 1971 года — адзін з вядучых удзельнікаў выдання «Хроніка бягучых падзей» — машынапіснага інфармацыйнага бюлетэня савецкіх праваабаронцаў.

28 снежня 1974 года арыштаваны па абвінавачванні ў «антысавецкай агітацыі і прапагандзе»[4]. У снежні 1975 года суд у Вільнюсе прысудзіў яго да 7 гадоў пазбаўлення волі і 3 гадоў высылкі[4] (на суд прыязджаў А. Д. Сахараў). Тэрмін адбываў у калоніі строгага рэжыму Перм-36 і ў Чыстапольскай турме; у ссылку быў адпраўлены ў Магаданскую вобласць. Па адбыцці тэрміну высылкі пасяліўся ў горадзе Калініне (Цвер). У Маскву вярнуўся ў 1987 годзе[4]. Да 1990 года працаваў у Інстытуце праблем перадачы інфармацыі АН СССР[4].

Сяргей Кавалёў — адзін з герояў дакументальнага фільма «Яны выбіралі свабоду», тэлекампанія RTVi, 2005).

У Вярхоўным Савеце РСФСР правіць

У снежні 1989 года па рэкамендацыі Андрэя Сахарава вылучыў сваю кандыдатуру і падчас выбараў у сакавіку 1990 года быў абараны ў першым туры галасавання народным дэпутатам РСФСР ад аднай з маскоўскіх акруг[5]. У 1990—1993 гадах — член Вярхоўнага Савета РСФСР, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета, старшыня парламенцкага Камітэта па правам чалавека. Быў адным з аўтараў Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна, прынятай у студзені 1991 года[5]. Камітэт па правах чалавека пад яго старшынствам правёў праз Вярхоўны Савет законы «Аб рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій» (1991), «Аб надзвычайным становішчы» (1991)[5].

12 снежня 1991 года, будучы членам Вярхоўнага Савета РСФСР, прагаласаваў за ратыфікацыю Белавежскага пагаднення аб спыненні існавання СССР[6][7].

У Дзяржаўнай Думе Расіі правіць

У 1993—2003 гадах — дэпутат Дзяржаўнай Думы (у 1993 і 1995 гадах абіраўся адпаведна ў Варшаўскім і Чартанаўскім аднамандатных акругах Масквы, у 1999 — па федэральным спісе выбарчага блоку «Саюз правых сіл»). У студзені 1994 года вылучаўся на пасаду старшыні Дзяржаўнай Думы.

У 1993—1996 гадах — старшыня Камісіі па правах чалавека пры прэзідэнце Расійскай Фэдэрацыі. У студзені 1996 года ў адкрытым лісце[8] на імя Барыса Ельцына заявіў аб сваёй адстаўцы з пасады старшыні камісіі, а таксама выхадзе з Прэзідэнцкага савета. У сваім лісце Кавалёў дае разгорнутую і рэзка адмоўную характарыстыку дзеянняў прэзідэнта Ельцына, кажа пра тое, што той адышоў ад палітыкі дэмакратычных рэформ і аддае перавагу сілавым метадам вырашэння палітычных праблем:

<…> Я лічыў сваім абавязкам заставацца, хоць і «на грамадскіх пачатках», на сваіх пасадах унутры органаў дзяржаўнай улады да тых часоў, пакуль гэты статус дазваляў мне хоць неяк, хаця б у асобных выпадках, супрацьстаяць антыправавым і антыгуманным тэндэнцыям у дзяржаўнай палітыцы. Быць можа, і цяпер гэтыя магчымасці не да канца вычарпаныя. Але я не магу больш працаваць з прэзідэнтам, якога не лічу ні прыхільнікам дэмакратыі, ні гарантам правоў і свабод грамадзян маёй краіны.

— «С. А. Кавалёў». Адкрыты ліст прэзідэнту Расіі Б. М. Ельцыну

У 1994—1995 гадах — першы Упаўнаважаны па правах чалавека ў Расійскай Федэрацыі. Журналіст «Эхо Москвы» Цімур Алеўскі адзначаў у 2012 годзе: «Быў такі амбудсмен Кавалёў, вядомы праваабаронца. Гэта быў першы амбудсмен, які ў 1995 годзе сядзеў у Грозным, для таго каб расійскія самалёты не бамбілі горад. Ён лічыў, што вось ён павінен там быць, каб паспрабаваць спыніць бамбардзіроўкі. Не спыніў і пазбавіўся сваёй пасады»[9].

Быў адным з заснавальнікаў руху «Выбар Расіі» і партыі «Дэмакратычны выбар Расіі» (ДВР). Да 2001 года — член палітсавета ДВР. Пасля самаліквідацыі ДВР адмовіўся ўступаць у партыю СПС, застаючыся пры гэтым членам яе фракцыі ў Дзяржаўнай Думе.

У 1996—2003 гадах — член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. У снежні 2000 года фракцыя СПС у Дзярждуме панізіла Кавалёва на пасадзе: замест прадстаўніка СПС у дэлегацыі Расіі ў ПАСЕ ён стаў намеснікам прадстаўніка (які не мае права голасу). Новым прадстаўніком стаў Алег Навумаў. Дзмітрый Рагозін, старшыня думскага камітэта па міжнародных справах, адзначыў, што Кавалёў «займаў антырасійскія пазіцыі»[10].

На прэзідэнцкіх выбарах 2000 года Кавалёў падтрымліваў Яўлінскага, заявіўшы, што Уладзімір Пуцін — гэта вектар, які «накіраваны на канструяванне аўтарытарнай паліцэйскай дзяржавы, дзе ва ўладзе ў відавочным або, што яшчэ горш, у не зусім відавочным выглядзе будуць прысутнічаць спецслужбы»[5]. У 2001 годзе падпісаў ліст у абарону тэлеканала НТБ[11].

Кавалёў і Беларусь правіць

Быў кіраўніком камісіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ў справе зніклых у Беларусі і сцвярджаў: «Беларуская ўлада заведама датычная да знікненняў і найбольш верагодных забойстваў Ганчара і Красоўскага, — тлумачачы сваю пазіцыю: — Палітык стварае не толькі атмасферу ў краіне, ён стварае, калі хочаце, механізмы ўладнага самавольства». Пра Беларусь і Расію Сяргей Кавалёў казаў: «Месца права ў нашых краінах займае ўладнае самадурства»[12].

Зноскі

  1. Sergej A. Kowaljow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.yabloko.ru/cat-news/2021/08/09#43385
  3. https://www.yabloko.ru/content/kovalev_sergei_adamovich#block-yabloko2018-content
  4. а б в г д е Федеральное Собрание Российской Федерации: Биографический справочник / А. С. Барсенков, В. А. Корецкий. — М., 1997.
  5. а б в г д е Биологический оппозиционер Сергей Ковалёв(недаступная спасылка) // Газета.Ru
  6. На гибель Советского Союза // «Национальные интересы». — 2006. — № 5. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2013.
  7. Уладзімір Прыбылоўскі, Рыгор Точкін. Кто и как упразднил СССР?. «Новая ежедневная газета», № 242 (316) (21 снежня 1994).
  8. С. А. Ковалёв. Открытое письмо Президенту Российской Федерации Б. Н. Ельцину // «Известия», 24 января 1996
  9. Они: Владимир Лукин. Ведущие: Владимир Роменский, Тимур Олевский // Эхо Москвы, 2 снежня 2012.
  10. Сергея Ковалёва отлучают от ПАСЕ(недаступная спасылка). Lenta.ru (27 снежня 2000). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2014. Праверана 21 верасня 2010.
  11. Ліст вядомых дзеячаў навукі, культуры і палітыкі ў абарону НТБ newsru.com
  12. Памёр расійскі праваабаронца Сяргей Кавалёў Архівавана 9 жніўня 2021., Радыё Свабода, 9-08-2021