Сяргей Аляксеевіч Рутэнка

беларускі гандбаліст

Сярге́й Рутэ́нка (нар. 29 жніўня 1981, Прывольны, Мінская вобласць) — беларускі гандбаліст, у мінулым меў таксама славенскае і іспанскае грамадзянства. Улетку 2009 года стаў найдаражэйшым гандбалістам свету праз заключэнне з іспанскай «Барселонай» кантракта сумай 1,2 млн еўра з гадавым заробкам каля 240 тыс. еўра[1].

Гандбол
Сяргей Рутэнка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Аляксеевіч Рутэнка
Нарадзіўся 29 жніўня 1981(1981-08-29) (42 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 198 см
Вага 100 кг
Кідковая рука правая
Пазіцыя левы паўсярэдні, лінейны
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар'еру
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2000 Сцяг Беларусі Аркатрон
2000—2001 Сцяг Славеніі Гарэнье
2001—2005 Сцяг Славеніі Цэле
2005—2009 Сцяг Іспаніі Сьюдад-Рэаль
2009—2015 Сцяг Іспаніі Барселона
2015 Сцяг Катара Лехвія
2016 Сцяг Беларусі СКА Мінск
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Беларусь Беларусь 7 (23)
2004—2007 Славенія Славенія 40 (269)
2010—2016 Беларусь Беларусь 72 (484)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2017
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Выхаванец мінскай школы гандбола. Прафесійную кар’еру пачаў у «Аркатроне», дзе правёў два сезоны (1998—2000).

У 2000 годзе ў складзе моладзевай зборнай стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату свету. Пасля гэтага поспеху ў 19-гадовым узросце перайшоў у славенскі «Гарэнье», а праз год — у наймацнейшы клуб краіны — «Цэле».

Першы матч за зборную Беларусі згуляў 4 студзеня 2001 года супраць зборнай Эстоніі. З клубам выйграў свой першы Кубак Еўропы (2004) і стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва (86 мячоў)[2].

У 2004 годзе прыняў славенскае грамадзянства. Дэбютны матч за Славенію правёў на Алімпіядзе ў Афінах супраць зборнай Расіі. Агулам за Славенію Сяргей Рутэнка правёў 40 гульняў і закінуў 269 мячоў, стаўшы найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Еўропы 2006 года (51 гол).

У наступным сезоне «Цэле» саступіў у паўфінале Лігі чэмпіёнаў «Барселоне», аднак Сяргей Рутэнка зноў стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва з 95 мячамі[3]. Дадаткова ён стаў пераможцам, найлепшым бамбардзірам і найлепшым іграком Суперкубка 2004/05.

У 2005 годзе Рутэнка перайшоў у адзін з наймацнейшых клубаў Еўропы — іспанскі «Сьюдад-Рэаль», з якім цягам чатырох сезонаў здабыў тры перамогі ў Лізе чэмпіёнаў, Лізе ASOBAL і Кубку Іспаніі. У снежні 2008 з ініцыятывы кіраўніцтва клуба праз квоту на легіянераў прыняў грамадзянства Іспаніі. У той жа час Рутэнка выказаў жаданне вярнуцца ў беларускую зборную адразу па завяршэнні неабходнага трохгадовага тэрміна з часу яго апошняй гульні за Славенію.

Улетку 2009 года гандбаліст перайшоў у «Барселону», падпісаўшы з клубам кантракт на 5 гадоў. Сума трансферу склала €1,2 млн, што зрабіла Сяргея Рутэнку найдаражэйшым гандбалістам свету[4].

У студзені 2010 года Рутэнка быў уключаны ў пашыраную заяўку зборнай Беларусі на адборачны турнір чэмпіянату свету 2011, аднак праз юрыдычныя перашкоды вяртанне іграка было адкладзенае. У верасні таго ж года Рутэнка ўсё ж атрымаў права выступаць за Беларусь.

Улетку 2015 года перайшоў у катарскі клуб «Лехвія». У красавіку—маі 2016 года выступаў за мінскі СКА. У снежні 2016 года зноў апынуўся ў Катары, аднак не здолеў дамовіцца з клубам «Аль-Кіяда» аб умовах кантракта і абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

17 лістапада 2021 года абраны старшынёй Беларускай тэніснай федэрацыі[5].

Дасягненні правіць

Статыстыка правіць

  Зборная Беларусі
Год Гульні Галы
2001 7 23
2010 2 11
2011 8 48
2012 8 69
2013 16 117
2014 10 72
2015 18 95
2016 10 72
Усяго 79 507

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць