Сяргей Антонавіч Антончык

беларускі палітык

Сяргей Антончык (нар. 1 красавіка 1956, Плешчаніцы, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык.

Сяргей Антончык
Дэпутат ВС Беларусі 12-га склікання
15 мая 1990 — 9 студзеня 1996
Нараджэнне 1 красавіка 1956(1956-04-01)[1][2] (68 гадоў)
Партыя
Член у
Дзейнасць палітык, прафсаюзны дзеяч
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

Біяграфія правіць

Працаваў гальванікам, апаратчыкам Мінскага вытворчага аб’яднання імя Леніна (затым Белвар).

Адзін з арганізатараў і лідараў рабочага руху Беларусі, што зарадзіўся ў 1989 годзе, актыўны ўдзельнік найбуйнейшай рабочай забастоўкі ў красавіку 1991 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (19901995) ад Ясенінскай акругі № 17 г. Мінска, сябра Апазіцыі БНФ. Быў членам Камісіі Вярхоўнага Савета па пытаннях працы, цэн, занятасці і сацыяльнай абароненасці насельніцтва.

Быў у складзе антыкарупцыйнай парламенцкай камісіі, якую ўзначальваў Аляксандр Лукашэнка. Пасля абрання Лукашэнкі прэзідэнтам выступіў на сесіі Вярхоўнага Савета 20 снежня 1994 года з дакладам аб карупцыі ў атачэнні прэзідэнта[4].

Сутнасць даклада С. Антончыка заключалася ў тым, што ў найбліжэйшым атачэнні А. Лукашэнкі склаліся чатыры магутныя мафіёзныя кланы: прамысловы, аграрны, гандлёва-знешнеэканамічны і чарнобыльскі. Паводле дакладчыка, прадстаўнікі гэтых кланаў у мэтах асабістага ўзбагачэння ажыццяўлялі незаконныя фінансавыя аперацыі і маёмасныя гешэфты, якія наносілі істотную матэрыяльную шкоду рэспубліцы[5].

Газеты, якія вырашылі яго надрукаваць, выйшлі з «белымі плямамі». У канцы 1994 — пачатку 1995 гг. супраць С. Антончыка была распачатая крымінальная справа. Гэта стала вынікам таго, што тагачасны кіраўнік справамі прэзыдэнта І. Ціцянкоў падаў на С. Антончыка ў суд, будучы незадаволены згадкай пра сябе ў антыкарупцыйным дакладзе. С. Антончыка абвінавацілі ў паклёпе. Рашэннем суда дэпутат быў аштрафаваны на суму, эквівалентную прыкладна 20 тысячам долараў. Яго маёмасць была часткова канфіскаваная[6].

У красавіку 1995 года быў збіты разам з іншымі дэпутатамі Апазіцыі БНФ падчас галадоўкі ў зале парламенту[7]. У жніўні таго ж 1995 года падчас страйку супрацоўнікаў Мінскага метрапалітэна, нягледзячы на дэпутацкі імунітэт, быў затрыманы і больш як суткі пратрыманы на тэрыторыі спецыяльнай часткі ўнутраных войскаў.

У 2001 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты[8], аднак 19 ліпеня зняў сваю кандыдатуру на карысць Міхаіла Марыніча[9].

Пазней займаўся стварэннем незалежных прафсаюзаў. Увосень 2004 года яго пакаралі 15 суткамі арышту, прызнаўшы вінаватым у правядзенні «несанкцыянаванага сходу» ва ўласнай кватэры.

5 лютага 2005 года быў затрыманы на кватэры разам з жонкай Тамарай і яшчэ каля 20 грамадскімі актывістамі з розных рэгіёнаў Беларусі. Пасля таго як на С.Антончыка склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага сходу, ён быў адпушчаны[10]. 24 лютага 2005 года суддзёй суда Савецкага р-на г. Мінска Аксанай Рэлявай С. Антончык быў прызнаны вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі сходу, які адбываўся на арэндаванай С. Антончыкам прыватнай кватэры. Згодна з ч. 2 арт. 167.1 КаАП РБ С. Антончык быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і пакараны штрафам ў памеры 150 базавых адзінак[11].

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года С. Антончык 10 сакавіка 2006 года быў затрыманы раніцай каля прыпынка недалёка ад свайго дома[12]. У гэты ж дзень асуджаны па арт. 166 Адміністрацыйнага кодэкса (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) на 15 сутак арышта[13].

Браў удзел у акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй 20 снежня 2019 года — суд Маскоўскага раёна Мінска пакараў яго штрафам у 810 рублёў[14].

У траўні 2021 года пакараны штрафам у 900 рублёў за «несанкцыянаванае пікетаванне»[15].

Сям’я правіць

Мае жонку, траіх дзяцей, унукаў[16].

Узнагароды правіць

 
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Сяргей Антончык

Зноскі

  1. а б Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 18. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. а б Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.)Беласток, Вільнюс: Беларускае гістарычнае таварыства, (untranslated), 2011. — вып. 2. — С. 1179. — 1228 с. — ISBN 978-80-86961-16-3
  3. Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 19. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  4. Даклад дэпутата Сяргея Антончыка на сэсіі Вярхоўнага Савета Беларусі 20 снежня 1994 г. // Свабода. № 49, снежань 1994.
  5. nashaniva.by
  6. Cяргей Антончык(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2016. Праверана 1 ліпеня 2017.
  7. Сяргей Навумчык. Збіццё дэпутатаў БНФ: хроніка, фота, відэа // Радыё «Свабода». 9 красавіка 2010
  8. Юрась Ляшкевіч. Прэтэндэнты на любы густ Архівавана 11 лістапада 2010. // Звязда. № 119 (24235), 12 чэрвеня 2001
  9. Прэзідэнцкая гонка — мінус Сяргей Антончык // Хартыя'97. 20 ліпеня 2001
  10. Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2005 годзе. C.241
  11. 24 лютага суддзя суда Савецкага р-на г. Мінска Аксана Рэлява прызнала Сяргея Антрончыка вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага сходу ў арэндаванай прыватнай кватэры.
  12. Сяргей Антончык
  13. ВЫБАРЫ 2006: АДМІНІСТРАТЫЎНЫЯ АРЫШТЫ І ЗАТРЫМАНЬНІ (сьпіс удакладняецца)
  14. Радыё «Рацыя»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2021. Праверана 16 мая 2021.
  15. Дэпутата Незалежнасьці Сяргея Антончыка ў гадавіну рэфэрэндуму-95 аштрафавалі на 900 рублёў за сьцяг і «Пагоню» Архівавана 16 мая 2021.
  16. Форум. Сяргей Антончык(недаступная спасылка) // Радыё «Свабода». 14 жніўня 2006
  17. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100