Сяргей Барысавіч Вярхоўскі

Сярге́й Бары́савіч Вярхо́ўскі (12 чэрвеня 1909 — 19 снежня 1963) — савецкі военачальнік, контр-адмірал (1944).

Сяргей Барысавіч Вярхоўскі
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1909(1909-06-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 снежня 1963(1963-12-24) (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў ВМФ
Падводны флот
Гады службы 19271953
Званне
Контр-адмірал ВМФ СССР
Контр-адмірал ВМФ СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Ушакова II ступені
Ордэн Ушакова II ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сяле Ільіно Веліжскага павета Віцебскай губерні.

Жыў і вучыўся ў мясцовай школе, вельмі хацеў стаць мараком. У 1927 годзе, паехаўшы ў Ленінград, паступіў у Вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзе, якое скончыў ў 1931 годзе, пасля курсы каманднага складу пры Вучэбным атрадзе падводнага плавання (1932).

У 1932 — 1938 гг. — штурман падводнай лодкі Балтыйскага флоту.

У 1938 — 1940 гг. — начальнік штаба брыгады падводных лодак Ціхаакіянскага флоту.

У гады Вялікай Айчыннай вайны і пасля вайны — камандзір брыгады падводных лодак Балтыйскага флоту. Удзельнічаў у абароне Прыбалтыкі і ў баях на Карэльскім фронце.

5 лістапада 1944 г. атрымаў чын контр-адмірала.

У 1945 — начальнік аддзела падводнага плавання Чарнаморскага флоту.

Са снежня 1945 года па сакавік 1946 — камандзір вучэбнай брыгады падводных лодак Балтыйскага Чырванасцяжнага флоту.

У 1946 — 1949 гг. — камандзір 2-й БПЛ 8-га ВМФ.

З 1949 г. — камандуючы Рыжскай ваенна-марской базай.

У 19521953 гг. — начальнік кафедры тактыкі Чарнаморскага ваенна-марскога вучылішча.

У 1953 г. выйшаў у адстаўку.

Літаратура правіць

  • Долготович Б. Д. Адмиралы земли белорусской: биограф. справочник / Б. Д. Долготович; под. ред. А. А. Римашевского. — Мн.: Беларусь, 2009. — 98 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0821-0.