Сяргей Валянцінавіч Дубовік

Сяргей Валянцінавіч Дубовік (16 жніўня 1952, в. Крыніца, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі журналіст, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (2000), дацэнт (2006).

Сяргей Валянцінавіч Дубовік
Дата нараджэння 16 жніўня 1952(1952-08-16) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (кваліфікацыя «Настаўнік рускай і беларускай мовы і літаратуры», 1975), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (кваліфікацыя «Эканаміст-менеджар», 1996).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (Інстытут журналістыкі, кафедра тэорыі і метадалогіі журналістыкі, загадчык кафедры, у 2005—2018 — дырэктар Інстытута).

Навуковыя інтарэсы: нацыянальныя СМІ ва ўмовах трансфармацыі грамадства.

Узнагароды правіць

Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных сілах СССР» 3 ступені, ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2004), Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі (2004).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Союзное государство в глазах общественности / С. В. Дубовик // Союзный вестник. — 2001. — № 1. — С. 57—62.
  • СМІ постсацыялістычнай Беларусі: пошук новай рацыянальнасці / С. В. Дубовiк. — Мінск, 2003.
  • Дубовік Сяргей Валянцінавіч // Журфак : факультэт журналістыкі, 1944—2004 : 60 [год / Беларускі дзяржаўны універсітэт]. — Мінск, 2004. — С. 172.