Сяргей Васілевіч Гайдукевіч

Сярге́й Васі́левіч Гайдуке́віч (нар. 8 верасня 1954, Мінск, Беларусь) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі (19952019). Палкоўнік.

Сяргей Васілевіч Гайдукевіч
Дата нараджэння 8 верасня 1954(1954-09-08) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Партыя
Род дзейнасці палітык, ваенны
Дзеці Алег Сяргеевіч Гайдукевіч
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені ордэн «За службу Радзіме» ордэн Пашаны
ldp.by/ru/lider/

Біяграфія правіць

У 1976 г. скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны. У 19761991 гадах займаў камандныя пасады — ад камандзіра часці да намесніка камандуючага арміяй проціпаветранай абароны. Быў старшым групы ваенных спецыялістаў у Рэспубліцы Ірак (19821983), працаваў ва Упраўленні бяспекі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (19911992), намеснікам старшыні камітэта па пытаннях сацыяльнай абароны ваеннаслужачых (19921994). У 1991 г. скончыў Ваенную камандную акадэмію проціпаветранай абароны. У 1997 г. скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага камерцыйнага інстытута.

У кароткі тэрмін стварыў Народны рух Беларусі (1991—1994) і Ліберальна-дэмакратычную партыю Беларусі. З 1994 г. — член ЛДПБ, якую ўзначальваў з 1995 па 2019 гады. Двойчы безвынікова ініцыяваў рэферэндум з пытаннем «Ці згодны Вы на ўтварэнне Канфедэрацыі Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй?» (ліпень і кастрычнік 1998).

У жніўні 1999 г. падпісаў платформу апазіцыйных сіл на перамовах з уладамі пры пасярэдніцтве АБСЕ. Удзельнічаў у «альтэрнатыўных» прэзідэнцкіх выбарах 1999 (вынікі не былі агучаны), прэзідэнцкіх выбарах 2001 (паводле афіцыйных даных набраў 2,48 % галасоў) і 2006 (набраў 3,5 %), аднак не быў абраны. Падчас выбарчай кампаніі 2001 г. БТ і «Народная газета» распаўсюдзілі інтэрв’ю дэпутата расійскай Дзяржаўнай Думы Уладзіміра Жырыноўскага, які абвінаваціў Гайдукевіча ў неправамерных дзеяннях. 27 жніўня Назіральны савет па інфармацыйных спрэчках пры ЦВК задаволіў скаргу Гайдукевіча супраць БТ і «Народнай газеты» і забавязала іх даць кандыдату бясплатны эфірны час і газетную плошчу для абвяржэння. Аднак 28 жніўня БТ ізноў паказала інтэрв’ю расійскага палітыка.

На парламенцкіх выбарах 2004 быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III-га склікання па Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 99. Член Камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД. Са жніўня 2006 па верасень 2007 — спецыяльны прадстаўнік міністра замежных спраў Беларусі па ўзаемадзеянні з еўраструктурамі і парламентамі.

30 сакавіка 2010 г. аб’явіў аб стварэнні перадвыбарчага блоку «Новая Беларусь — Адзінства», устаноўчы з’езд якога павінен быў прайсці пры канцы вясны — у пачатку лета 2010 г.[1]

Сям’я правіць

Жанаты, мае дачку і дваіх сыноў:[2].

Творчасць правіць

У 2013 г. быў выдадзены зборнік вершаў на рускай мове пад назвай «Маё жыццё — Беларусь».

Творы правіць

  • Актуальные внешнеполитические задачи Беларуси. — Мн., 1996.
  • Вооруженные силы Республики Беларусь после распада СССР. — Мн., 1996.
  • Общественно-политическое развитие Республики Беларусь в постсоветский период. — Мн., 1996.

Узнагароды правіць

  • ордэн «За службу Радзіме» (1986).

Зноскі

Спасылкі правіць