Сяргей Вячаслававіч Скандракоў

беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец

Сярге́й Вячасла́вавіч Скандрако́ў (21 кастрычніка 1876, Мглін, цяпер Бранская вобласць, Расія — 2 жніўня 1953, Караганда) — беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец; псеўданімы: Сяргей Мглінскі; Янка з Вялікага Поля.

Сяргей Вячаслававіч Скандракоў
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1896(1896-10-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 жніўня 1953(1953-08-02) (56 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці журналіст, палітык, аграном
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Удзельнікі Першай Усебеларускай краязнаўчай канферэнцыі 1924 года. Сяргей Скандракоў у першым радзе трэці злева

Вучыўся ў Слуцкай і Мінскай гімназіях, скончыў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут (1906). Удзельнічаў у працы Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. У рэвалюцыю 1905—1907 гг. сябра Мінскага камітэта Беларускай сацыялістычнай грамады, рэдактар-выдавец газеты «Голос Белоруссии» (выйшаў 1 нумар 1 студзеня 1906 г. у Мінску, забароненая ўладамі), дзе змясціў свой рэвалюцыйны твор «Казка пра голых і сабаліныя футры», вершы на беларускай мове Францішка Багушэвіча і Янкі Лучыны. Адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мінчук». У 1907—1910 гадах у мінскіх газетах друкаваў палітычныя казкі. З 1911 года дырэктар доследнага поля ў Палтаўскай губерні, з 1921 года — беларускай агранамічнай станцыі ў Банцараўшчыне, прафесар БДУ, БСГА. Працаваў у Інбелкульце (1923—1925 гадах адказны сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства) і Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі.

6 ліпеня 1930 года арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі»[1]. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10 красавіка 1931 года за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Яраслаўлі. Вызвалены 15 лістапада 1934 года[2]. Пасля вызвалення на навуковай і педагагічнай рабоце ў Яраслаўлі, Мічурынску, Душанбэ, Алмаце, Карагандзе. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15 лістапада 1957 года.[2]

Аўтар апавядання «Аграном Сэрадэля» (1924), навукова-папулярных нарысаў па аграноміі, артыкулаў па краязнаўстве. Збярог жывапісныя творы Каруся Каганца «Тып беларуса» і «Зімовы пейзаж». Быў знаёмы з Янкам Купалам і Якубам Коласам, перапісваўся з Уладзімірам Караленкам.

Сяргей Скандракоў — прататып Кандаковіча ў трылогіі Якуба Коласа «На ростанях»

Быў жанаты, меў дзіця[2].

Зноскі

  1. Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  2. а б в Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць