Сяргей Віталевіч Пушнякоў

беларускі футбаліст

Сяргей Пушнякоў (нар. 8 лютага 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».

Футбол
Сяргей Пушнякоў
Поўнае імя Сяргей Віталевіч Пушнякоў
Нарадзіўся 8 лютага 1993(1993-02-08)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 71 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слуцк
Нумар 7
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2015 Беларусь Мінск 71 (4)
2016—2017 Латвія Спартак (Юрмала) 42 (0)
2018—2020 Беларусь Гарадзея 70 (7)
2021—2022 Інданезія Персікаба 1973 (Богар) 30 (2)
2022 Беларусь Мінск 15 (1)
2023— Беларусь Слуцк 28 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2011 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 17 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2014

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», гуляў за дубль, а з 2011 года стаў праходзіць у асноўны склад каманды.

Сезон 2013 распачаў, звычайна выходзячы на замену, а ў маі атрымаў траўму. У жніўні вярнуўся ў строй, часам стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе на пазіцыі левага атакуючага паўабаронцы.

У сезоне 2014 ужо стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. Стаў выкарыстоўвацца пераважна як цэнтральны паўабаронца. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[3].

У студзені 2016 года папоўніў склад латвійскага «Спартака», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў[4]. Разам са «Спартаком» двойчы стаў чэмпіёнам Латвіі.

У студзені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Гарадзеі»[5], дзе неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў. У лістападзе 2018 года на два гады падоўжыў кантракт з клубам[6]. Па заканчэнні сезона 2020 «Гарадзея» спыніла існаванне, і паўабаронца пакінуў клуб.

У чэрвені 2021 года далучыўся да інданезійскага клуба «Персікаба 1973», які ўзначальваў беларускі трэнер Ігар Крывушэнка[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Застаўся ў клубе пасля звальнення Крывушэнкі ў лістападзе 2021 года, а ў красавіку 2022 года пакінуў «Персікаба 1973»[8].

У ліпені 2022 года стаў іграком «Мінска»[9]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[10].

У сакавіку 2023 года стаў іграком «Слуцка»[11]. Па выніках сезона 2023 з пяцю галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[12].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009 дубль Мінск   2 0
2010 дубль Мінск   28 1
2011 Д1 Мінск   2 0
2012 Д1 Мінск   13 0
2013 Д1 Мінск   13 0
2014 Д1 Мінск   25 2
2015 Д1 Мінск   18 2
2016 Д1 Спартак   25 0
2017 Д1 Спартак   17 0
2018 Д1 Гарадзея   23 3
2019 Д1 Гарадзея   27 4
2020 Д1 Гарадзея   20 0
2021/22 Д1 Персікаба 1973   30 2
2022 (2) Д1 Мінск   15 1
2023 Д1 Слуцк   28 5

Крыніцы правіць

  1. Sergey Pushnyakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/sergei_pushnjakov/
  3. Пушняков и Шевченко продлили контракты с "Минском" (руск.). football.by (15 студзеня 2015). Праверана 9 снежня 2023.
  4. Хавбек "Минска" продолжит карьеру в Латвии (руск.). football.by (11 студзеня 2016). Праверана 9 снежня 2023.
  5. Пушняков стал игроком "Городеи", Сиденко и Белов не подошли клубу (руск.). football.by (21 студзеня 2018). Праверана 9 снежня 2023.
  6. "Городея" продлила контракты с Пушняковым и Сорокиным (руск.). football.by (30 лістапада 2018). Праверана 9 снежня 2023.
  7. Пушняков пополнил ряды команды Криушенко (руск.). football.by (18 чэрвеня 2021). Праверана 9 снежня 2023.
  8. Пушняков покинул индонезийский "Персикабо 1973" (руск.). football.by (22 красавіка 2022). Праверана 9 снежня 2023.
  9. Сергей Пушняков пополнил ряды "Минска" (руск.). football.by (29 ліпеня 2022). Праверана 9 снежня 2023.
  10. Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2022. Праверана 19 снежня 2022.
  11. Экс-гулец «Мінска» Пушнякоў перайшоў у «Слуцк» . by.tribuna.com (2 сакавіка 2023). Праверана 3 сакавіка 2023.
  12. "Слуцк" пролонгировал соглашения с двумя игроками, в том числе, с лучшим бомбардиром (руск.). football.by (9 снежня 2023). Праверана 9 снежня 2023.