Сяргей Генадзевіч Новік

беларускі футбаліст

Сяргей Новік (нар. 10 мая 1993) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Сяргей Новік
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Генадзевіч Новік
Нарадзіўся 10 мая 1993(1993-05-10)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2013 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2011   Беларусь Дынама-2 (Мінск) 3 (2)
2012   Беларусь Бяроза-2010 22 (4)
2013   Беларусь Славія-Мазыр 8 (0)
2013   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 1 (0)
2014 Беларусь Віцебск 12 (2)
2015 Беларусь Смалявічы-СТІ 9 (0)
2017 Беларусь Баранавічы 22 (1)
2018 Беларусь ЮАС (Жыткавічы) 20 (1)
2019 Беларусь Андэрдог (Чысць) 14 (4)
2019 Беларусь Маладзечна 9 (5)
2020 Беларусь Баранавічы 18 (8)
2021—2023 Беларусь Астравец 41 (21)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 16 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 кастрычніка 2013

Клубная кар’ера правіць

З 2010 года выступаў за дубль мінскага «Дынама». Сезон 2012 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», дзе быў іграком асновы. У пачатку 2013 года быў аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі», у складзе якой дэбютаваў у Вышэйшай лізе. У жніўні 2013 года перабраўся ў наваполацкі «Нафтан»[3], дзе выступаў пераважна за дубль, у аснове згуляў толькі ў адным матчы.

У сакавіку 2014 года стаў іграком «Віцебска»[4]. Прапусціўшы пачатак сезона, пазней стаў іграком асновы віцебскага клуба. У жніўні 2014 года, пасля прыходу ў клуб больш вопытных ігракоў, трапіў на лаўку і стаў толькі выхадзіць на замену. У кастрычніку 2014 кантракт з «Віцебскам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[5].

У красавіку 2015 года стаў іграком клуба «Смалявічы-СТІ»[6]. Згуляўшы ў дзевяці матчах Першай лігі, у ліпені пакінуў клуб[7].

У пачатку 2017 года далучыўся да «Баранавічаў». Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў клуб[8]. У лютым 2018 года падпісаў кантракт з жыткавіцкім ЮАС[9], пакінуў яго ў лютым 2019 года[10].

У красавіку 2019 года папоўніў склад чысцінскага «Андэрдога», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Маладзечна». У красавіку 2020 года зноў стаў іграком «Баранавічаў». Пакінуў каманду ў красавіку 2021 года і неўзабаве далучыўся да «Астраўца», якому па выніках сезона 2021 дапамог перамагчы ў Другой лізе. У ліпені 2023 года пакінуў «Астравец»[11].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць