Сяргей Мікалаевіч Ігнашэвіч

расійскі футбаліст і трэнер

Сяргей Ігнашэвіч (руск.: Сергей Игнашевич; нар. 14 ліпеня 1979, Масква, СССР) — расійскі футбаліст (абаронца) і трэнер беларускага паходжання[2]. Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2002—2018). На клубным ўзроўні вядомы па выступах за маскоўскі ЦСКА. Рэкардсмен зборнай Расіі па колькасці матчаў (127).

Футбол
Сяргей Ігнашэвіч
Сяргей Ігнашэвіч у зборнай Расіі
Сяргей Ігнашэвіч у зборнай Расіі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Мікалаевіч Ігнашэвіч
Нарадзіўся 14 ліпеня 1979(1979-07-14)[1] (44 гады)
Грамадзянства  Расія
Рост 186 см
Вага 82 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Балтыка
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
1988—1997 Расія Тарпеда (Масква)
1997 Расія Спартак (Масква)
Клубная кар’ера[* 1]
1998 Расія Патрыёт (Масква) КФК
1998 Расія Спартак-Арэхава 17 (0)
1999—2000 Расія Крылы Саветаў 31 (2)
2001—2003 Расія Лакаматыў (Масква) 77 (4)
2004—2018 Расія ЦСКА (Масква) 381 (35)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000 Расія Расія (да 21) 12 (0)
2002—2018 Расія Расія 127 (8)
Трэнерская кар’ера
2018—2019 Расія ЦСКА (Масква) мол.
2019—2021 Расія Тарпеда (Масква)
2021— Расія Балтыка (Калінінград)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ордэн Пашаны Ордэн Дружбы — 2006
Заслужаны майстар спорту Расіі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У цяперашні час працуе галозным трэнерам калінінградскай «Балтыкі».

Клубная кар’ера правіць

Бацька Сяргея паходзіць з вёскі Хорастава (цяпер Салігорскі раён Мінскай вобласці Беларусі)[2]. З’яўляецца выхаванцам тарпедаўскай футбольнай школы, але гуляць пачаў за клубы «Спартак-Арэхава» і «Крылы Саветаў». 3 2001 года выступаў за сталічны «Лакаматыў», з якім стаў чэмпіёнам краіны. У складзе ЦСКА дэбютаваў 12 сакавіка 2004 года ў матчы супраць футбольнага клуба «Масква».

Міжнародная кар’ера правіць

Дэбютаваў у складзе зборнай Расіі 21 жніўня 2002 года ў матчы супраць каманды Швецыі.

Пасля чэмпіянату Еўропы 2016 спаніў выступленні за зборную, аднак вярнуўся ў яе перад чэмпіянатам свету 2018. 8 ліпеня 2018 года, пасля чвэрцьфінальнага матчу супраць Харватыі, абвясціў аб завяршэнні кар’еры як у зборнай, так і ў ЦСКА[3].

Трэнерская кар’ера правіць

У ліпені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб моладзевага складу ЦСКА. З чэрвеня 2019 года па сакавік 2021 года ўзначальваў маскоўскае «Тарпеда».

У кастрычніку 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам калінінградскай «Балтыкі»[4].

Асабістае жыццё правіць

Жанаты, мае чатырох сыноў, два з якіх ад першага шлюбу.

Дасягненні правіць

Лакаматыў Масква:

ЦСКА Масква:

Расія:

Зноскі

Спасылкі правіць